Праграма складаецца з відэакурса, метадычнага дапаможніка і індывідуальных кансультацый. Відэакурс і метадычны дапаможнік асвятляюць найбольш актуальныя для бізнесу тэмы: планаванне прадпрымальніцкай дзейнасці, юрыдычныя асновы і падаткаабкладанне. Кансультанты ў сферы фінансавага менеджменту раскажуць аб падрыхтоўцы фінансавай мадэлі, ацэнцы эфектыўнасці вынікаў і аналізе рызык. Удзельнікі, якія паспяхова падрыхтавалі канцэпцыі бізнес-планаў для рэалізацыі на тэрыторыі пілотных раёнаў праекта, атрымаюць доступ да індывідуальных кансультацый з бізнес-экспертамі.
«Намаганні па нарошчванні эканамічнага росту з мэтай устойлівага развіцця павінны суправаджацца павышэннем кваліфікацыі прадпрымальнікаў, – сказала Аляксандра Салаўёва, Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі. – Рост малога і сярэдняга бізнесу ў рэгіёнах з’яўляецца адным са стратэгічных прыярытэтаў. Даючы пачаткоўцам і дзеючым прадпрымальнікам доступ да дыстанцыйнага навучання, мы дапамагаем ім атрымаць новыя веды ў галіне эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў, ацэнкі рызык і прыцягнення інвестыцый».
Доступ да відаэкурса і метадычнага дапаможніка даступны пасля праходжання рэгістрацыі па спасылцы.
Дыстанцыйная праграма навучання «Школа стартапаў» падрыхтаваная ў рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, звязвайцеся з тэматычным каардынатарам праекта па павышэнні патэнцыялу або рэгіянальнымі каардынатарамі праекта.