Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь

Пра праект:

Тэрміны: 16.04.2018 – 15.04.2021

Бюджэт: 7,700,000 €

Асноўныя партнёры: Праграма развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: на мясцовым узроўні праект будзе рэалізаваны ў 12 пілотных раёнах - Бярозаўскі і Кобрынскі (Брэсцкая вобласць), Браслаўскі і Аршанскі (Віцебская вобласць), Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі (Гомельская вобласць), Лідскі (Гродзенская вобласць), Барысаўскі і Маладзечанскі (Мінская вобласць), Быхаўскі і Клічаўскі (Магілёўская вобласць)

Апісанне

Дадзены праект з'яўляецца кампанентам маштабнай праграмы «Умацаванне прыватнай ініцыятывы ў Беларусі» (SPRING).

Мэта: Праект накіраваны на падтрымку і развіццё эканамічнай ініцыятывы, канкурэнтаздольнасці і інавацый для інклюзіўнага развіцця на нацыянальным і мясцовым узроўнях.

Прамежкавыя вынікі: на нацыянальным узроўні праект прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на спрыянне дыялогу па пытаннях падтрымкі развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія вырашаюць сацыяльна значныя праблемы. Праект правядзе нацыянальнае даследаванне фактараў, якія ўплываюць на развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Будзе падтрыманы Грамадскі кансультацыйны савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі ў распрацоўцы рэкамендацый па паляпшэнні нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Будзе распрацавана мадэль стварэння і функцыянавання бізнес-інкубатараў, метадалогія і механізм працы фонду па падтрымцы сацыяльна-значных прадпрымальніцкіх ініцыятыў.

На мясцовым узроўні праект будзе рэалізаваны на тэрыторыі 12 пілотных раёнаў. Плануецца стварыць або пашырыць ужо наяўныя раённыя грамадскія кансультатыўныя саветы, якія будуць адказваць за распрацоўку планаў па развіцці малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Кожны раён абярэ адну з чатырох метадалогій па ўкараненні праектнага падыходу да рэгіянальнага развіцця – развіццё чалавека і супольнасці на аснове ўнікальных магчымасцяў тэрыторыі; стымуляванне прамысловай дыверсіфікацыі на рэгіянальным узроўні; эканамічнае развіццё на аснове кластарнага падыходу; аптымізацыя працоўных сістэм і працэсаў.

У рамках рэалізацыі раённых планаў па развіцці малых і сярэдніх прадпрыемстваў 5,000,000 € будзе выдзелена на падтрымку мясцовых ініцыятыў (бізнес-інкубатараў, стартапаў, кластарных і сацыяльна значных ініцыятыў).

Праект прадугледжвае правядзенне шырокамаштабнай кампаніі па павышэнні інфармаванасці і для прасоўвання «моды на прадпрымальніцтва», стварэння пазітыўнага іміджу падтрыманых ініцыятыў і стымулявання дзелавой актыўнасці ў рэгіёнах Беларусі.

Кантакты: Аляксей Чыстадарскі, аналітык Праграмы развіцця ААН у Беларусі па пытаннях камунікацыі і прасоўвання

+375 29 656 15 30, alexei.tchistodarski@undp.org