image2 14.05.2020

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза: прымаюцца заяўкі на ўдзел у 2021-м годзе

Беларусы, чыя прафесійная дзейнасць мае дачыненне да Еўрапейскага саюза, запрашаюцца да ўдзелу ў Праграме візітаў (EUVP) у 2021-м годзе.

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза (European Union Visitor Programme) арганізуе пяцідзённыя візіты ў Брусэль (часам таксама ў Страсбург) для спецыялістаў, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з Еўрапейскім союзам, каб яны маглі пазнаёміцца з працай інстытутаў ЕС і сваімі калегамі і партнёрамі, што працуюць у гэтых інстытутах. У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі, журналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый, іншыя спецыялісты, сферы чыіх прафесійных інтарэсаў уключаюць сярод іншых пытанні зялёнай эканомікі, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, абароны правоў і свабод, лічбавая трансфармацыя, развіццё і ўмацаванне дэмакратычнага кіравання.

Удзельнікі павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку і досвед працы ў сваёй прафесійнай сферы на працягу некальніх гадоў. Праграма EUVP не разлічана на студэнтаў. Удзельнікі павінны мець асноўныя веды пра інстытуты Еўрапейскага саюза, а таксама валодаць англійскай ці французскай у ступені, дастатковай для вядзення працоўных сустрэч падчас візіта. Еўрапейскі саюз аплочвае удзельнікм пералёт, пражыванне, візу ды страхоўку.

Заяўкі на ўдзел у праграме 2021 года прымаюцца да 5 чэрвеня 2020 года. Калі ласка, запоўніце тры формы, прыведзеныя ніжэй, і адпраўце іх электроннай поштай Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Беларусі на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Application for EUVP 2021" у тэматычным радку.

- Матывацыйны ліст (для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма Вашага візіта адпавядала Вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) Вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх Вы хацелі б сустрэцца).

- Curriculum Vitae.

- Форма заяўкі.

Вынікі адбору будуць вядомыя напрыканцы 2020 года, пасля чаго Прадстаўніцтва звяжацца з кожным з адабраных удзельнікаў, каб ўзгадніць даты візіта ў Брусэль у 2021 годзе.

Дадатковая інфармацыя пра Праграму EUVP