image2 17.07.2019

EUWI+: новы тэндар па ўдасканаленні кіравання воднымі рэсурсамі ў басейне ракі Днепр

Апублікаваны тэндар, які адносіцца да распрацоўкі планаў кіравання суббасейнамі ракі Уза і гарадскіх рэк Магілёва ў межах басейна ракі Днепр. Дакумент накіраваны на беларускіх экспертаў праекта Еўрапейская водная ініцыятыва плюс для Еўрапейскага партнёрства (EUWI+).

Праект накіраваны на вырашэнне актуальных праблем развіцця і рэалізацыі эфектыўных захадаў па кіраванні воднымі рэсурсамі. У прыватнасці, ён падтрымлівае рух краін Еўрапейскага партнёрства па збліжэнні з заканадаўствам ЕС у галіне кіравання воднымі рэсурсамі з акцэнтам на трансгранічным кіраванні басейнамі рэк.

Рэалізацыя задання будзе спрыяць удасканаленню кіравання воднымі рэсурсамі ў басейнах рэк з нізкай якасцю вады, павысіць узровень абароны шэрагу невялікіх вадацёкаў і рэк у Магілёўскай і Гомельскай абласцях, што ў далейшым знізіць антрапагеннае ўздзеянне на раку Днепр. 

Тэхнічнае заданне даступна па спасылцы.

Пачатак працы плануецца ў жніўні 2019 года, завяршэнне – у ліпені 2020 года (12 месяцаў). Падрадчык абавязаны рэгулярна інфармаваць экспертную групу аб праблемах і ходзе працы, у сваю чаргу, эксперты маюць права задаваць пытанні падрадчыку.

Працуючы над заданнем, кансультант, атрымліваючы значную падтрымку з боку каманды праекта, павінен дзейнічаць у духу кіроўчых дакументаў ЕС, распрацаваных у рамках агульнай стратэгіі рэалізацыі.

Апошні тэрмін падачы тэхнічнай і фінансавай прапановы – 29 ліпеня 2019 года, 17:00 (па цэнтральнаеўрапейскім часе).

Кантакты:

Зацікаўленыя бакі (фізічныя і юрыдычныя асобы) запрашаюцца накіроўваць запыты на прадстаўленне поўнага пакета а дакументацыі і далейшай інфармацыі аб працэдуры правядзення тэндару наступным асобам:

- сп-ня Ільке ЧЫЧЭКОГЛУ, памочнік па праекце, Міжнародны офіс па вадзе (IOW): i.cicekoglu@oieau.fr

- сп-р Філіп СЕГІН, менеджар праекта, Міжнародны офіс па вадзе (IOW): p.seguin@oieau.fr.