image2 18.08.2020

Пры падтрымцы ЕС у музеі-запаведніку "Нясвіж" адкрылася экспазіцыя, прысвечаная роду Радзівілаў

У Нясвіжскім замку пачаў работу міжнародны выставачны праект «Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял нясвіжскага двара». Экспазіцыя распавядае пра пахавальную культуру XVIII стагоддзя, звязанаю з родам Радзівілаў. У астатняй Еўропе такіх пахаванняў, якія былі ў прадстаўнікоў гэтага роду, ўдастойваліся толькі імператары і князі.

Цырыманіял адрозніваўся пышнасцю, патрабаваў удзелу архітэктараў, кампазітараў, святароў, а таксама мастакоў. Ва ўсім свеце ён вядомы як pompa funebris (з латыні -- пахавальная працэсія) -- урачыстае развітанне з памерлым і падвядзенне вынікаў яго жыцця на карысць краіны, роду, сям'і.

Выстава прадстаўляе атмасферу пахавальнай працэсіі. Ўпершыню дэманструюцца знакі і артэфакты гэтай складанай цырымоніі. Унікальныя экспанаты былі знойдзены ў саркафагах падчас даследавання маўзалея Радзівілаў у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы. У 2016-2017 гадах тут працавала міжнародная камісія спецыялістаў. Нясвіжская крыпта, помнік культуры сусветнага ўзроўню, адна з найбольш значных і каштоўных княскіх і імператарскіх пахавальняў Еўропы.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь.



Па інфармацыі niasvizh.by