image2 15.11.2019

У Мінск прыехалі эксперты па пытаннях кантролю выкідаў лятучых арганічных злучэнняў (ЛАЗ)

11 і 12 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў прайшоў міжнародны семінар па пытаннях ацэнкі і вымярэння выкідаў лятучых арганічных злучэнняў (ЛАЗ) і комплексных прыродаахоўных развязанняў.

Арганізатарамі семінара выступілі Мэтавая група па тэхніка-эканамічных пытаннях Канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЕЭК ААН) аб трансгранічным забруджванні паветра на вялікія адлегласці і праект Еўрапейскага саюза “Падтрымка эфектыўнага маніторынгу выкідаў у атмасфернае паветра і радыяцыйнага маніторынгу, удасканаленне кіравання навакольным асяроддзем у Беларусі” (SAQEM).

Тры дзесяткі экспертаў з Германіі, Францыі, Балгарыі і некаторых краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі (УЕКЦА), уключаючы Грузію, Украіну, Малдову і Беларусь, абмяркавалі пытанні палітычных і практычных мер, рэалізуемых у цяперашні час у Еўрапейскім саюзе і пералічаных краінах,
у дачыненні да маніторынгу і кантролю выбрасаў шкодных рэчываў у навакольнае паветра і якія ўключаюць, у асобнасці, метады вымярэнняў, прынцыпы рубежных значэнняў выкідаў, найлепшыя даступныя тэхналогіі і сістэму комплексных прыродаахоўных развязанняў.

“Гэты семінар, – адзначыў кіраўнік экспертнай групы праекта SAQEM Аляксандр Грабянькоў, – ператварыўся ў сапраўдную працоўную нараду паміж экспертамі розных краін. Мы абмеркавалі пытанні практычнага прымянення метадаў, становішчаў і кіраўнічых прынцыпаў Гётэбаргскага пратакола у дачыненні рэгулявання выкідаў лятучых арганічных злучэнняў. Эксперты праекта, спецыялісты яго пілотных прадпрыемстаў і прадстаўнікі абласных камітэтаў Мінпрыроды падзяліліся вопытам падліку ў нацыянальнай сістэме прыродаахоўных развязаньнняў ключавых еўрапейскіх патрабаванняў. Вынікі абмеркавання дазволят удакладніць планы праекта па далейшаму удасканальванню гэтай сістэмы ў Беларусі, якія мы мяркуем рэалізаваць у найбліжэйшай будучыне пры падтрымцы нашых беларускіх калег”.

IMG_20191112_114659.jpg

На фота: Роберт Бем, супрацоўнік Баварскага дзяржаўнага ўпраўлення па ахове навакольнага асяроддзя, Германія, і Рычард Шлахта, супрацоўнік Міністэрства навакольнага асяроддзя і здароўя Баварыі, Германія.