image2 24.07.2017

Фермеры Мінскай і Гродзенскай абласцей пераходзяць на арганічнае земляробства па стандартах ЕС

Фермерскія гаспадаркі і сельгасвытворцы Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў Гродзенскай вобласці і Валожынскага раёна Мінскай вобласці пераходзяць на еўрапейскія стандарты ў вядзенні арганічнай сельскай гаспадаркі дзякуючы пілотнай ініцыятыве ў рамках маштабнага праекта «Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», які фінансіруецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Organic Farming_3_Верми Экопродукт.jpg

Дзякуючы мерам па пашырэнні арганічнага земляробства, пляцоўкі, занятыя арганічнай сельскай гаспадаркай у дадзеных раёнах, павялічыліся на 43 гектара. ініцыятыва рэалізавана Гродзенскай абласной асацыяцыяй фермераў.

166_8393 (2).JPG

Адным з ключавых удзельнікаў ініцыятывы стала фермерская гаспадарка «ВермiЭкапрадукт». Для патрэб гаспадаркі за сродкі ЕС было закуплена і ўсталявана сельгасабсталяванне, – трактар, культыватар і іншыя машыны, – што дазволіла пашырыць вытворчасць гаспадаркай вадкіх гумінавых угнаенняў для арганічнага земляробства з 500 да 2000 л у сезон. Гэта стала магчымым пры замене ручной працы на аўтаматызацыю, дзякуючы закупленаму абсталяванню.

Землі і 19 відаў прадукцыі, уключаючы моркву, бульбу, таматы, агуркі, што выпускаюцца «ВермiЭкапрадукт», паспяхова прайшлі арганічную сертыфікацыю на адпаведнасць стандартам ЕС.

166_8409 (2).JPG

Вопыт сертыфікацыі земляў фермерскай гаспадаркі па стандартах ЕС быў пашыраны на тры суседнія фермерскія гаспадаркі. Гэта дапамагло ім перайсці на арганічнае земляробства і дасягнуць экалагічнага, эканамічнага і сацыяльнага эфекту.

Пасля правядзення шэрага навучальных трэнінгаў з удзелам замежных экспертаў па арганічным земляробстве тры фермерскія гаспадаркі – «Крыніца-Пра», «Агра-Вастара» і «Амагер» – ужо сёння тэстуюць на сваіх пляцоўках гумінавыя ўгнаенні, вырабленыя фермерскай гаспадаркай «ВермiЭкапрадукт», пераймаючы вопыт вядзення арганічнага земляробства па стандартах ЕС. Гаспадаркі вядуць працу па рэкультывацыі глеб, што выкарыстоўваліся для вядзення традыцыйнай сельскай гаспадаркі, рыхтуючы іх да больш экалагічнага арганічнага земляробства.

20170629_174134.jpg

Вадкія гумінавыя ўгнаенні падыходзяць для экалагічнага земляробства, могуць уносіцца ў глебу, якая прайшла арганічную сертыфікацыю, і дазволяць беларускім фермерскім гаспадаркам замяніць даражэйшыя імпартныя ўгнаенні на мясцовы аналаг. Далей атрыманы ўраджай пройдзе сертыфікацыю як арганічная сельгаспрадукцыя. У перспектыве паспяховы пераход да арганічнага земляробства дазволіць фермерскім гаспадаркам стварыць новыя «зялёныя» працоўныя месцы.

Праект «Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», у рамках якога рэалізавана пілотная ініцыятыва, аказвае спрыянне Рэспубліцы Беларусь у фарміраванні эканамічнага ўзросту, заснаванага на «зялёных» прынцыпах, уключаючы экалагічна ўстойлівае і эканамічна мэтазгоднае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, прасоўванне экалагічна ўстойлівай вытворчасці і спажывання, стварэнне «зялёных» працоўных месцаў, змену мадэляў паводзін і функцыянавання прадстаўнікоў мэтавых груп у бок большай экалагічнай устойлівасці.

166_8412 (2).JPG

Бюджэт праекта «Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», які ўключае 23 пілотныя ініцыятывы, складае 5 000 000 еўра. Бюджэт пілотнай ініцыятывы па развіцці арганічнага земляробства ў Мінскай і Гродзенскай абласцях складае 110 000 еўра.