23 чэрвеня ў Тбілісі (Грузія), адбылася выпускная цырымонія першага набору студэнтаў Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства.
Праз пандэмію COVID-19 цырымонія праходзіла анлайн. У мерапрыемстве бралі ўдзел міністр адукацыі, навукі, культуры і спорту Грузіі Міхеіл Чхенкелі, Еўрапейскі камісар па бюджэце і фінансавым планаванні Яганэс Ган, Еўрапейскі камісар у пытаннях суседства і пашырэння Олівер Варгеі, дырэктар інфармацыйнай працы і канферэнцый фонду “International Baccalaureate” (IB) Хаіф Банаян і намеснік генеральнага сакратара і выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па абслугоўванні праектаў Грэтэ Фарэма.
Школа, якая фінансуецца ЕС, прапаноўвае высакаякаснае навучанне для студэнтаў з шасці краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна) для павелічэння магчымасцей адукацыі і працаўладкавання. Гэта спрыяе развіццю супрацоўніцтва, міжкультурнай камунікацыі, талерантнасці і фундаментальным каштоўнасцей, а таксама лепшаму разуменню ЕС і яго ўдзелу ў рэгіёне.
У групу 2020 года ўваходзіла 30 студэнтаў. Яны ўсе атрымалі дыплом IB і будуць працягваць навучанне ў Еўропе, ЗША і ў сябе на радзіме.
Праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства з’яўляецца першым этапам больш шырокай ініцыятывы ЕС па задавальненні патрэб моладзі ў шасці краінах Усходняга партнёра з акцэнтам на сярэдняй адукацыі. У цяперашні час у праграме ўдзельнічаюць 65 студэнтаў, у верасні 2020 года будзе новы набор з 35 студэнтаў.
