image2 12.07.2017

Інфармацыйны цыкл па зялёнай эканоміцы завяршаецца ў Магілёўскай вобласці

11 ліпеня ў Магілёўскай вобласці прайшоў шосты інфармацыйны дзень з цыклу “Прасоўванне зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь: прынцыпы, механізмы, перспектывы”. Удзельнікамі падзеі сталі больш за 50 кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў выканаўчай улады і акадэмічнай супольнасці, розных грамадскіх арганізацый, студэнты-эколагі, журналісты. Арганізатар мерапрыемства – Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь пры ўдзеле Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Магілёўскага аблвыканкама.

OKK_100246.jpg

OKK_113913.jpg

Задача мерапрыемства – пашырыць веды аўдыторыі аб прынцыпах зялёнай эканомікі, прадставіць практычныя вынікі розных праектаў у гэтай сферы, пазначыць магчымасці, якія сталі б штуршком для рэалізацыі зялёных праектаў, у тым ліку і ў Магілёўскай вобласці.

OKK_120914.jpg

OKK_125308.jpg

У сваёй прэзентацыі Любамір Клепач (Цэнтр экалагічных рашэнняў), пазначыў праблемы і перспектывы развіцця арганічнага сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі. У рамках сваіх праектаў Пётр Сачак, тэматычны каардынатар праекта “Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі”, надаў увагу канкрэтным ініцыятывам, якія паспяхова рэалізавалі зялёныя ідэі, а Алена Пахоменка, рэгіянальны каардынатар праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспублікі Беларусь”, прадставіла асноўныя вынікі мясцовых ініцыятыў. На мерапрыемстве таксама абмяркоўваліся тэмы экатурызму, энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, экалагічнай адукацыі насельніцтва.

OKK_143751.jpg

OKK_151700.jpg

У другой частцы інфармацыйнага дня ўдзельнікі наведалі аб’екты праекта “Сістэма аўтаматызацыі працэсу ўліку выдаткаванай энергіі і вады: беражыце ваду” і ініцыятыву па экалагічнага земляробства ў рамках праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” ў аграгарадку Асінаўка. Усе гэтыя праекты рэалізуюцца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

OKK_160740.jpg

OKK_161427.jpg

Першы інфармацыйны дзень “Прасоўванне зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь: прынцыпы, механізмы, перспектывы” адбыўся 19 красавіка 2017 года ў Брэсце. Затым мерапрыемствы прайшлі ў Віцебску, Гомелі, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Інфармацыйны цыкл аб’яднаў больш за 300 слухачоў з больш чым 40 раёнаў Беларусі шасці абласцей краіны.