image2 08.01.2019

Як рэкі аб’ядноўваюць беларускіх і украінскіх школьнікаў

На беларуска-ўкраінскім Палессі з’явіліся “водныя інспектары”. Гэта школьнікі і школьніцы 11-16 год з вёсак памежных Пінскага (Беларусь) і Любешоўскага (Украіна) раёнаў.

У межах сафінансіруемага Еўрапейскім саюзам праекта “Трансгранічныя водныя інспектары” у 10 беларускіх ды 9 украінскіх школах запрацавалі школьныя экалагічныя клубы. Яны аб’ядноўваюць амаль дзве сотні вучняў і настаўнікаў.

detki2(1).jpg

Удзельнікі сочаць за станам малых рэк Прыпяці ў абодвух раёнах, робяць гідрахімічны аналіз вады ды прыбіраюць берагі ад смецця. У лістападзе і снежні мінулага года хлопцы і дзяўчаты з розных вёсак ездзілі адзін да аднаго, каб аналізаваць ваду ды прыбіраць берагі разам. 

Каманда праекта сабрала самыя яскравыя ўспаміны і фотаздымкі спецыяльна для вас. Хутчэй пераходзьце па спасылцы і чытайце пра вандроўкі юных “водных інспектароў”: http://pry5.tilda.ws/

Трансгранічныя візіты праходзілі ў межах праекта "Трансгранічныя водныя інспектары. Праект сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.