image2 11.12.2019

Гродна ўзяў на сябе абавязацельствы скараціць выкіды парніковых газаў

10 снежня 2019 года Гродна далучыўся да міжнароднай ініцыятывы “Пагадненне мэраў па клімату і энергіі”. Ён стаў чацвёртым абласным горадам, які ўзяў на сябе абавязацельствы скарачаць выкіды парніковых газаў.

Урачыстае падпісанне Пагаднення мэраў прайшло ў Гродзенскім гарвыканкаме. Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой паставіў свой подпіс на дакуменце, згодна з якім горад будзе імкнуцца скараціць выкіды парніковы газаў на 30% да 2030 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі МГА “Экапартнёрства” – старшыня Юлія Яблонская і каардынатар праекта Еўрапейскага саюза “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” ў Беларусі” Наталля Андрэенка.

Гродно_10.12.2019.jpg

Асноўная мэта ініцыятывы “Пагадненне мэраў па клімату і энергіі” – устойлівае энергетычнае развіццё на мясцовым узроўні і рэалізацыя мер па змягчэнні наступстваў і адаптацыі да змены клімата. У розных краінах Пагадненне ўжо падпісалі больш за 9,5 тысяч гарадоў і раёнаў. Беларускія гарады пачалі далучацца да Пагаднення ў 2011 годзе, і зараз у ім прымаюць удзел ужо 50 гарадоў.

Калі горад далучаецца да Пагаднення мэраў па клімату і энергіі, ён атрымоўвае доступ да перадавога вопыта гарадоў па ўкараненні аднаўляльная энергетыкі, павышэнні энергаэфектыўнасці і адаптацыі да зменаў клімата, а таксама павялічваюцца магчымасці прыцягнуць гранты і інвестыцыі.

На працягу двух год горад распрацоўвае План дзеянняў устойлівага энергетычнага развіцця і клімата. Ён уключае мерапрыемствы, якія дапамогуць яму скараціць выкіды і адаптаваць гарадскую інфраструктуру да зменаў клімата.

План дапамагае гораду ацаніць свае магчымасці і патрэбы ў сферы энергаэфектыўнасці і адаптацыі да змянення клімата. У сваю чаргу гэта садзейнічае прыцягненню інвестараў і пошуку грашовых сродкаў на развіццё гарадской інфраструктуры.

Напрыклад, пяць беларускіх гарадоў атрымалі граныт на праграмы Еўрапейскага саюза для краін Усходняга партнёрства “Пагаденне мэраў – Дэманастрацыйныя праекты” (Полацк, Браслаў, Чавусы, Ашмяны, Бяроза). Яшчэ 10 ініцыятываў грамадскіх арганізацый і мясцовых уладаў атрымалі фінансавую падтрымку ў межах праекта Еўрапейскага саюза “Падтрымка ініцыятывы “Пагаднення мэраў” у Беларусі”. Сярод іх распрацоўка дэманстрацыйнага інфармацыйнага цэнтра ў Браславе і Белаазёрску; мадэрнізацыя кацельных у Брэсце і баннага комлекса ў Глыбокім; развіццё веларуху ў Кобрыне, Вілейцы, Чавусах; стварэнне зялёных зон у Чавусах.

Важную ролю ў працы горада па скарачэнні выкідаў парніковых газаў адыгрываюць жыхары, якія асабістымі паводзінамі могуць уносіць значны ўклад у агульную справу.