image2 04.03.2020

У Гродзенскай вобласці прайшоў інфармацыйны дзень «Рэлігійныя канфесіі за беражлівае стаўленне да прыроды»

У самым канцы лютага ў Лідзе прайшоў інфармацыйны дзень «Рэлігійныя канфесіі за беражлівае стаўленне да прыроды». У ім прынялі ўдзел больш за 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай, іудзейскай канфесій, выхаванцы нядзельнай школы, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і сферы адукацыі, экалагічных арганізацый і ініцыятываў Гарадзенскай вобласці і Мінска.

З прывітальным словам выступілі намеснік кіачальніка ўпраўлення аналітычнай працы, навукі і інфармацыі Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь Алена Мелешкова і менеджэр праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Томас Стравинскас.
Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмеркавання магчымасцяў ўкаранення экалагічнай адукацыі і выхавання ў работу рэлігійных арганізацый з падлеткамі і моладдзю. Удзельнікі абмеркавалі агульныя напрацоўкі і дамовіліся аб супрацоўніцтве.
Таксама адбыўся майстар-класс па пляценню для выхаванцаў праваслаўнай нядзельнай школы храма Святога Велікамучаніка Георгія Пераможцы ў Лідзе.

Інфармацыйны дзень адбыўся ў межах праекта «Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які фінансуецца Еўрапейскім союзом і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.