image2 09.04.2019

Інфармацыйная сустрэча аб ініцыятыве «EU4Environment» у Беларусі

Сёння ў Мінску была прадстаўленая новая рэгіянальная ініцыятыва «EU4Environment», якая фінансуецца ЕС. Падчас сустрэчы быў прадстаўлены агляд яе асноўных элементаў і праведзена абмеркаванне магчымых прыярытэтаў і наступных крокаў па рэалізацыі ініцыятывы ў Беларусі.

На адкрыцці выступілі намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут і павераны ў справах Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза Берэнд дэ Грот. На сустрэчы прысутнічалі высокапастаўленыя прадстаўнікі беларускіх урадавых органаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара і міжнародных арганізацый.

AAAAAAAAAA.jpg

Берэнд дэ Грот падкрэсліў: «Мы, зразумела, будзем засновывацца на папярэдніх дасягненнях у Беларусі, такіх як прыняцце Плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі, прагрэс у галіне рэсурсаэфектыўнасці і экалагічна чыстай вытворчасці, навучанне дзяржаўных служачых устойлівым метадам дзяржзакупак і вядзення лясной гаспадаркі – і гэта не ўвесь спіс напрамкаў, у якіх быў дасягнуты поспех ".

Мэты ініцыятывы «EU4Environment» заключаюцца ў тым, каб дапамагчы шасці краінам Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне – захаваць і больш аптымальна выкарыстоўваць свой прыродны капітал, павысіць экалагічны дабрабыт людзей і стымуляваць эканамічны рост.

Ініцыятыва будзе рэалізавана ў 2019-2022 гг. у межах бюджэту ў памеры 20 мільёнаў еўра пяццю міжнароднымі партнёрамі: АЭСР, ЮНІДА, ЮНЭП, ЕЭК ААН і Сусветным банкам.

«EU4Environment» засноўваецца на дасягненнях папярэдняга фінансаванага ЕС праекта «Азеляненне эканомікі ў рэгіёне Усходняга суседства» (EaP GREEN), які спрыяў прыняццю Нацыянальнага плана па развіцці зялёнай эканомікі ў 2016-2020 гг.; распрацоўцы новага Закона «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» і спадарожных падзаконных актаў; праект таксама падтрымліваў міжведамаснае супрацоўніцтва і інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць. У Беларусі ўпершыню была прадстаўленая канцэпцыя «Больш чыстай вытворчасці»; яна была ўжытая ў 125 прадпрыемствах, у выніку чаго была падвышаная эфектыўнасць з пункту гледжання выкарыстання рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ініцыятыва таксама грунтуецца на дасягненнях у межах праграм «Удасканаленне правапрымянення і кіравання ў лясным сектары» (FLEG) і «Ізумрудная сетка». Праграма FLEG-2 падтрымлівала распрацоўку Стратэгічнага плана развіцця лясной гаспадаркі (на 2015-2030 гг.) у Беларусі, накіраванага на фарміраванне высокапрадуктыўных і ўстойлівых лясоў.