Еўрапейскі тыдзень устойлівай энергіі звычайна праводзіцца ў маі-чэрвені па ўсёй Еўропе. У 2019 годзе ў Беларусі правялі больш за 400 вялікіх і малых мерапрыестваў, прымеркаваных да Дзён энергіі. Усе гарады і краіны на адной карце.
Каб зацікавіць жыхароў тэмай устойлівай энергіі, гарадскія ўлады выкарыстоўваюць крэатыўныя падыходы і фарматы, а таксама прыцягваюць вялікую колькасць партнёраў – грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы ЖКГ, установы адукацыі, культуры і спорта.
Пінскі раён стартаваў у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя і на працягу пяці дзён, з 5 па 9 чэрвеня, тут правялі шэраг тэматычных мерапрыемстваў, накіраваных на інфармаванне насельніцтва па пытаннях энергазберажэння, рацыянальнага прыродкарыстання, перахода на экалагічна чыстую энергію і г.д.
У сталіцы раёна, Пінску, прашоў паказ фільмаў на тэму экалогіі і гарадоў. Таксама для дзяцей правялі акцыю “ZOOM (ЗУМ) – Дзеці ў руху”, у выніку якой кожнае дзіця змагло падлічыць колькасць умоўных “слядоў”, накіраваных на зберажэнне рэсурсаў.

Для Навагрудка гэта лета запомніцца адразу двума яскравымі падзеямі – Рэспубліканскі экалагічны форум і ўдзел праекта па распрацоўцы ўзнаўляльных крыніц энергіі ў фінале міжнароднага конкурса EU Sustainable Energy Award. Горад стаў цэнтрам абмеркавання важных пытанняў устойлівага развіцця сярэдных і малых гарадоў Беларусі, а таксама пытанняў па энергазберажэнні, энергаэфектыўнасці, скарачэнню выкідаў СО2, утылізацыі адходаў і г.д. Праца вялася не толькі на галоўнай сцэне і ў кулуарах форума, але і ў гандлёвых цэнтрах Навагрудка і адукацыйных установаў.

Нясвіжскі раён не першы раз арганізуе ў сябе раённы экалагічны форум і аб’ядноўвае яго з акцыямі, экаквестамі і конкурсамі Дзён энергіі. У гэты раз разынкай стала выстава ў цэнтры горада. Жыхары і госці горада маглі пабачыць працы пераможцаў раённых конкурсаў малюнкаў і прац з другаснай сыравіны.

Баранавічы, Ашмяны, Орша, Гарадок, Смаргонь, Карма, Глыбокае, Кобрын, Быхаў, Чавусы і яшчэ шэраг гарадоў прыцягвалі самых маленькіх праз экалагічныя казкі, велапрабегі, а таксама віктарыны, у якіх дзеці маглі праверыць сябе на правілы сартавання адходаў і веданне энергаэфектыўных тэхналогій. Не сумавалі і настаўнікі: у Смаргоні для настаўнікаў арганізавалі спецыяльны ЭКАурок, дзе разбіраліся наступствы захавання, спальвання і перапрацоўкі адходаў. У Ашмянах арганізавалі конкурс “Педагог-наватар”, дзе шукалі самых вынаходлівых і інавацыйных педагогаў у распраўсюджанні ідэй рэсурсазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя.

Другі год запар у рамках Дзён энергіі Полацкая ГЭС адкрывае свае дзверы для полацкіх школьнікаў. Дзеці даведаліся, як з дапамогай вады вырабляецца электраэнергія, а таксама колькі смецця штодзённа дастаецца з Заходняй Дзвіны. Падчас экскурсіі можна было спусціцца ў машынную залю і на свае вочы пабачыць, як кіруецца ГЭС.

Мсціслаў працягнуй традыцыю актаўнага выкарыстання інтэрнэт-тэхналогій для правядзення Дзён энергіі. Онлайн адбыўся фестываль “ЭкаМы”, дзе ўсе жадаючыя змаглі прадэманстраваць створаныя візуальныя матэрыялы, ад малюнка да відэароліка, на тэму энергазберажэння. Сярод офлайн-мерапрыемстваў больш за ўсё ўдзельнікаў сабраў велапрабег і экалагічнае свята для вучняў.

Клічаў правёў першы моладзевы фестываль “Клуб.Лета”, дзе ўсемагчымыя забавы сумяшчаліся з адукацыйным кампанентам аб устойлівай энергіі. Для дзяцей з прыёмных, апекунскіх сямей і дамоў сямейнага тыпу быў праведзены энергетычны квест, што дазволіла ім праверыць свае веды. Завершыліся Дні энергіі раённым чэмпіянатам па тэхніцы роварнага турызму.

Усе 35 гарадоў і раёнаў актыўна прыцягвалі дзіцячыя аздараўляльныя летнікі і летнікі дзённага наведвання пры ўстановах адукацыі. Для дзяцей і выхавацеляў былі арганізаваны мерапрыемствы па тэмах рэсурса- і энергазберажэння. А таксама ўсім жадаючым прапаноўвалі паўдзельнічаць у экалагічных квэстах і віктарынах з пытаннямі пра Пагадненне мэраў.

У Бярозе для выхаванцаў аздараўленчых летнікаў была праведзена спартландыя, пераможцы якой змаглі наведаць кацельную, што працуе на мясцовых відах паліва.
Дні энергіі ў Беларусі дапамагалі праводзіць 2 структуры падтрымкі – фонд “Інтэракцыя” і МГА “Экапартнёрства” пры падтрымцы Дэлегацыі Еўрапейскага саюза. Усе фотасправаздачы пра Дні энергіі, якія даслалі гарады, размяшчаюцца на сайце Пагадення мэраў у краінах Усходняга партнёрства і на беларускай інтэрнэт-старонцы Пагаднення мэраў.
Больш падрабязна пра ініціятыву EU4Energy.