image2 07.09.2018

Як прайшоў першы фестываль святла ў Полацку

З 31 жніўня па 2 верасня ў Полацку ў межах Дня гораду ўпершыню прайшоў Фестываль святла. Што гэта такое і чым палачан ды гасцей гораду здзівіла свята светлавога мастацтва?

LF_1 (1).jpg

У межах Фестывалю святла на вуліцах Полацка з’явілася 10 светлавых інсталяцый. Гасцей свята чакала насычаная праграма - больш за дзясятак мерапрыемстваў у горадзе ды анлайн. Падрабязней пра тое, як прайшоў фестываль, глядзіце на сайце: http://polotsk-light-fest.tilda.ws/story.

LF_2.jpg

Цяперашні Фестываль святла ў Полацку адбыўся падчас Дня гораду ў межах Дзён энергіі, якія праходзяць у горадзе з 2012 году.

DSC_0221.jpg

Фестываль святла - гэта частка праекту “Гарсвятло”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы EU4Energy. Праект рэалізуюць Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Фонд “Інтэракцыя”. У выніку праекта на 16 полацкіх вуліцах мадэрнізуюць вулічнае асвятленне.

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, бяспекі і доступу, а таксама папулярызацыі ідэй энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара. Больш падрабязна аб ініцыятыве: www.EU4Energy.eu