Брэсцкая абласная клінічная бальніца ў рамках праекта «Паляпшэнне эпідэміялагічнай бяспекі на польска-беларускім памежжы» набудзе шэсць апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, два дефібрылятара, 10 ларынгаскопаў, а таксама расходныя матэрыялы медыцынскага прызначэння.
У сувязі з пандэміяй COVID-19 на закупку абсталявання для рэанімацыйнага аддзялення інфекцыйнага корпуса Еўрапейскі саюз дадаткова вылучыў бальніцы больш за 245 000 еўра.
Праект рэалізуецца ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча - Беларусь - Украіна" сумесна з Ваяводскай спецыялізаванай бальніцай ў Бяла-Падлясцы (Люблінскае ваяводства). Унёсак Еўрапейскага саюза - 1,8 млн еўра. Адна частка тэхнікі ўжо закуплена і ўсталёўваецца ў бальніцы, другая будзе закуплена ў бліжэйшы час.
21.08.2020