Галоўнай задачай якога было прадставіць ініцыятывы праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” (фінансаванне – Еўрапейскі саюз, рэалізацыя – Праграма развіцця ААН).
Прэс-тур прайшоў 26–27 жніўня ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Удзельнікі наведалі населеныя пункты, дзе рэалізуюцца ініцыятывы праекта, – Чавусы, вёскі Радамлю, Загоранку, Нова-Ягораўку, крыніцы “Байкава”. Цэнтральнай падзеяй стала этнасвята ранняй сярэднявечнай культуры – фестываль “У госці да радзімічаў”, які праводзіцца ў аграгарадку Радамля чацвёрты год запар.
“Існуе гіпотэза, што на тэрыторыі сучаснага аграгарадка Радамля некалі зарадзілася племя Радзімічаў, пра што сведчыць старажытнае гарадзішча. На думку навукоўцаў, на гэтым месцы людзі жылі пачынаючы з XI стагоддзя. Ёсць здагадка, што Радамля была сталіцай краю Радзімічаў”, – адзначыў на адкрыцці фестывалю старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі.
Таццяна Аляксеева, каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праектаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, адзначыла: Еўрасаюз падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы, таму што менавіта ў рэгіёнах можна вырашыць пытанні, якія часта не бачныя з боку. “Ад вашай ініцыятывы, ад таго, наколькі актыўнымі вы будзеце, залежаць перамены ў вашым жыцці”, – падкрэсліла Таццяна Аляксеева.
Каардынатар конкурсаў мясцовых ініцыятыў ПРААН Наталля Адамчык са свайго боку выказала падзяку Еўрасаюзу і мясцовым уладам за падтрымку. “Чавускі раён – гэта рэгіён, дзе ініцыятывы падтрымліваюцца знізу і актыўна вітаецца партнёрства на ўсіх узроўнях”, – сказала яна.
На фестывалі ў рамках ініцыятывы “Радамля – старажытны горад радзімічаў” працаваў музей пад адкрытым небам і клас па навучанні ганчарству пад кіраўніцтвам народнага майстра Дзям’яна Каптура. Дырэктар Асінаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Дзяніс Нікіфараў разам са сваімі калегамі правёў майстар-клас па прыгатаванні страў па адноўленых старадаўніх рэцэптах у рамках дзвюх ініцыятыў “Асінаўская школа – цэнтр экалагічнага сельскага земляробства” і “Асінаўка – цэнтр сельскага развіцця”.
Падчас прэс-тура журналісты таксама пазнаёміліся з навучэнцамі і настаўнікамі STEM[1]-цэнтра, створанага ў Чавусах для павышэння творчага і інавацыйнага патэнцыялу школьнікаў. Таксама журналісты наведалі цяпліцу для вырошчвання кветкавых саджанцаў, створаную вучнямі школы ў рамках адной з ініцыятыў. Пабывалі ў Цэнтры арт-тэрапіі, дзе займаюцца дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і падлеткі з так званых “груп рызыкі”.
У другі дзень прэс-тура журналісты прайшлі водны маршрут на байдарках і пешую экскурсію да крыніц “Байкава” – унікальнага месца, якое мае статус помніка прыроды.
Андрэй Пахоменка, каардынатар ініцыятывы “Экалагічны турызм для развіцця патэнцыялу Чавускага раёна”: “Выпрабаваць свае сілы сюды прыязджаюць людзі, якія не шукаюць экстрэмальных адчуванняў, а, хутчэй, для актыўнага адпачынку на прыродзе, у нераскручаных турыстычных месцах. Тут яны вучацца знаёміцца з “незаўважнай” прыродай. Мы спрабуем рабіць турызм на нашых тэрыторыях больш устойлівым, больш мяккім у дачыненні да навакольнага асяроддзя. Зараз ініцыятыва знаходзіцца ў актыўнай фазе, працягваецца разведка і разметка маршрутаў, адаптацыя матэрыялу пад розныя групы турыстаў. Хочам распрацаваць маршрут для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Наступны сезон спадзяемся адкрыць у сакавіку наступнага года”.
[1] SCIENCE, TECHNOLOGY, ENGINEERING, MATH
Апісанне ініцытыв праекта (на рускай мове)