image2 03.03.2020

Нацыянальныя каардынатары і прыхільнікі Пагаднення мэраў абмеркавалі лепшыя камунікацыйныя практыкі

Прадстаўнікі нацыянальных органаў улады і няўрадавых арганізацый з 6 краін сабраліся 27 і 28 лютага для ўдзелу ў двухдзённым камунікацыйным семінары «Прасоўванне Пагаднення мэраў у краінах Усходняга партнёрства», каб абмеркаваць эфектыўныя спосабы інфармавання і папулярызацыі абноўленага Пагаднення ў рэгіёне.

Семінар дае шырокія магчымасці для нарошчвання сумесных намаганняў нацыянальных каардынатараў і прыхільнікаў Пагаднення мэраў па прасоўванні энергетычных і кліматычных мэтаў ЕС, устойлівым камунальным развіцці і абмене найлепшымі камунікацыйнымі практыкамі ў краінах Усходняга партнёрства.

DSC_3797.jpg

Томас Стравінскас, каардынатар праектаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, адзначыў, што энергаэфектыўнасць і аднаўляльныя крыніцы энергіі з'яўляюцца прыярытэтамі "Еўрапейскага зялёнага курсу", які дапаможа Еўропе стаць першым кліматычна нейтральным кантынентам да 2050 года. «Хацеў бы падкрэсліць важнасць у рэалізацыі гэтага курса ініцыятывы Пагадненне мэраў. Гэтая ініцыятыва - адна з найлепшых праграм, так як яна хутка ўкараняецца ў еўрапейскіх гарадах і ў краінах Усходняга партнёрства».

DSC_3797.jpg

Баляслаў Пірштук, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь - Нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў ў Беларусі, падкрэсліў, што мінулы 2019 год стаў самым цёплым для краіны за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў. Асноўнай прычынай росту тэмпературы з'яўляюцца выкіды парніковых газаў. Абавязацельствы Беларусі ў рамках Парыжскага пагаднення па скарачэнні выкідаў парніковых газаў да 2030 г. на 28% ад узроўню 1990 г. «супадаюць з абавязацельствамі мясцовых органаў улады пры падпісанні Пагаднення мэраў па энергіі і клімаце (зніжэнне аб'ёму выкідаў парніковых газаў не менш чым на 30% да 2030 года)».

DSC_3797.jpg

Андрэй Мінянкоў, начальнік аддзела навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў Дэпартамента энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь - Нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў ў Рэспубліцы Беларусь, заявіў: «Дэпартамент разглядае планы дзеянняў ўстойлівага і энергетычнага кліматычнага развіцця, падрыхтаваныя падпісантамі Пагаднення мэраў, а таксама дыялог, які ажыццяўляецца на пляцоўцы Пагаднення мэраў, у якасці інструментаў прыцягнення крэдытных і грантавых сродкаў у гарады і раёны на патрэбы іх сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016-2020 гады і наступныя гады».

DSC_3797.jpg

Крыстоф Фрэрынг,
кіраўнік групы экспертаў праекта CoM East, звярнуў увагу на асаблівую ролю і абавязацельствы нацыянальных каардынатараў і прыхільнікаў Пагаднення: «Мясцовыя органы ўлады гарадоў-падпісантаў, якія з'яўляюцца асноўнымі ўдзельнікамі і бенефіцыярамі Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі, павінны разлічваць на поўную і ўсебаковую падтрымку ад нацыянальных каардынатараў і прыхільнікаў Пагаднення ў сваіх краінах. Сінэргія сумесных дзеянняў будзе спрыяць ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву па прасоўванні ініцыятывы на нацыянальным узроўні з мэтай ўстойлівага развіцця муніцыпальных суполак, якія ўдзельнічаюць у ёй і паляпшэння якасці жыцця іх грамадзян».

Мерапрыемства было арганізавана праектам Пагадненне мэраў - Усход (CoM East) пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і пры ўдзеле нацыянальных каардынатараў Пагаднення мэраў ў Рэспубліцы Беларусь - Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да мэнэджэра па камунікацыях праекта CoM East Таццяне Дзеравянкінай tatiana.derevyankina@eumayors.eu і камунікацыйнай эксперткі праекта CoM East у Беларусі Вольгі Салахеевай olga.salaheeva@eumayors.eu
http://com-east.eu

Даведачная інфармацыя
Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі - гэта еўрапейская ініцыятыва, якая аб'ядноўвае мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя органы ўлады, якія прынялі добраахвотныя абавязацельствы супрацоўнічаць дзеля дасягнення мэтаў ЕС у сферы клімату і энергіі на сваіх тэрыторыях. У цяперашні час Пагадненне мэраў стала самай маштабнай у свеце ініцыятывай у галіне клімату і энергіі, якая аб'ядноўвае больш за 10 000 падпісантаў, якія прадстаўляюць больш за 318 мільёнаў жыхароў. Падпісанты Пагаднення мэраў ў краінах Усходняга партнёрства абавязаліся скараціць выкіды CO2 мінімум на 30% да 2030 года.

Пагадненне мэраў - Усход (CoM East) - праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і аб'ядноўвае мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя органы ўлады краін Усходняга партнёрства з мэтай рэалізацыі рэгіянальнай палітыкі на падставе прынцыпаў устойлівай энергетыкі, змяншэння залежнасці ад выкапнёвага паліва, павышэння бяспекі энергазабеспячэння і падтрымкі глабальнага руху за змякчэнне наступстваў змены клімату.