image2 07.05.2021

Клiматычныя Iнавацыйныя Ваўчары стартуют у Беларусi

Праграма «Клiматычныя Iнавацыйныя Ваўчары» накiравана на пашыренне здольнасцяў МСП да распрацоўкi i скарыстання клiматычных тэхналогiй, а таксама на падтрымку экасiстэм для МСП ў сферы экалагiчна чыстых тэхналогiй. Гранты фундуюцца ЕС у межах iнiцыятывы EU4Climate.

Праграма «Клiматычныя Iнавацыйныя Ваўчары» накiравана на пашыренне здольнасцяў МСП да распрацоўкi i скарыстання клiматычных тэхналогiй, а таксама на падтрымку экасiстэм для МСП ў сферы экалагiчна чыстых тэхналогiй. Гранты фундуюцца ЕС у межах iнiцыятывы EU4Climate.

Праграма «Клiматычныя Iнавацыйныя Ваўчары» (КIВ), накiраваная на стварэнне i ўдасканаленне клiматычных техналогiй. Грантавае фундаванне i тэхнiчная падтрымка у рамках праграмы будуць дадзены адпаведным яе крытэрыям мясцовым суб’ектам малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва (МСП), занятым у распрацоўцы iнавацыйных рашэнняў у галiне экалагiчна чыстых тэхналогiй.

У рамках праграмы пройдуць пяць раўндаў адбору, два з якіх – у Беларусі, астатнія – ва Украіне. Агульны грантавы бюджэт для Беларусі складае 500 000 еўра. Ваўчар дае магчымасць атрымаць грант у памеры да 50 000 еўра на адну кампанію і пакрые да 75% выдаткаў на распрацоўку кліматычных інавацый.

6 мая адбылася прэс-канферэнцыя ў гонар афіцыйнага запуску праграмы ў Беларусі. Паглядзець запіс можна тут.

На прэс-канферэнцыі даведаліся пра:

  • памеры грантаў, умовы ўдзелу, тэрміны падачы;
  • хто можа стаць бенефіцыярам праграмы;
  • на што можна патраціць ваўчар;
  • па якіх крытэрыях будзе ацэньвацца заяўка
  • паспяховыя кейсы ўкраінскіх пераможцаў першай фазы праграмы.

Спікеры:

  • Марына Пятроў, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі.
  • Дырк Шубель, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
  • Раман Зінчанка, кіраўнік кансорцыума праектнага менеджменту, сооснователь Greencubator.
  • Уладзіслаў Шумскі, каардынатар кліматычных інавацыйных ваўчараў ў Беларусі, праектны менеджэр CIVITTA.

Даведацца больш падрабязна аб праграме, крытэры адбору, умовах удзелу і пакінуць заяўку на кансультацыю можна на сайце climate.biz.

Праект рэалізуецца Еўрапейскім Банкам Рэканструкцыі і Развіцця (ЕБРР) у рамках праграмы FINTECC пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза па ініцыятыве EU4CLIMATE і ўкараняецца кансорцыумам на чале з Greencubator і ўдзелам CIVITTA.

______

Еўрапейскі Саюз у межах ініцыятывы EU4CLIMATE падтрымлiвае праекты па змякчэнні кліматычных змяненняў і адаптацыі да іх у шасці краінах Усходняга партнёрства. За час дзейнасцi праграмы ужо выдзлена 15,4 млн еўра грантаў, у тым ліку на клiматычныя iнавацыйныя ваўчары у Беларусі. Праект EU4CLIMATE накіраваны на садзейнічанне краінам Усходняга партнёрства ў справах выканання іх кліматычных абавязацельстваў, ўвядзення і рэалізацыі мер і практык, улiчваючых клiматычныя выклiкi. Даведайцеся больш тут: euneighbours.eu; eu4business.eu.

Greenсubator развівае экасістэму ўстойлівага прадпрымальніцтва, кліматычных інавацый і «зялёнай» эканомікі ва Украіне. Галоўная мэта Greenсubator – павялічыць колькасць удзельнiкаў і распрацоўшчыкаў кліматычна станоўчых інавацый у «зялёнай» эканоміцы, дапамагчы ім прыцягнуць інвестыцыі і выйсці на сусветныя рынкі і такім чынам паспрыяць развіццю нізкавугляроднай эканомікі ва Украіне.

CIVITTA – вядучая незалежная кансалтынгавая кампанія ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кампанія працуе ў 15 краінах: Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Фінляндыі, Даніі, Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Сербіі, Румыніі, Славакіі, Балгарыі і Паўночнай Македоніі. CIVITTA прадастаўляе паслугі ў галіне кіраўніцкага кансалтынгу і рэалізацыі праектаў для буйных кампаній, стартапаў, малых і сярэдніх бізнэсаў, дзяржаўных структур і НДА, прапаноўваючы высокую якасць паслуг за адпаведны кошт.