Праект «ЕС для клімату»
Пра праект:
Тэрміны: 01.07.2020 - 01.07.2022
Бюджэт: USD 1 299 515; унёсак ЕС: USD 1 299 515
Арганізацыя-выканаўца: ПРААН
Геаграфія: Рэспубліка Беларусь (у межах рэгіянальнага праекта краін Усходняга партнёрства)
Апісанне
Мэты і задачы: Галоўныя задачы праекта - уключыць ў кліматычную палітыку і планы развіцця Рэспублікі Беларусь мэты па зніжэнні выкідаў і падвышэнні ўстойлівасці да зменаў клімату , а таксама прывесці заканадаўства краіны ў адпаведнасць гэтым мэтам, дапамагчы эканамічнай дыверсіфікацыі і "зялёнаму" росту.
Чаканыя вынікі: Чакаецца, што ў выніку рэалізацыі праекта будуць дапрацаваныя і абноўленыя нацыянальныя стратэгіі кліматычнай палітыкі і "нацыянальна-вызначаемы ўнёсак", палепшыцца інфармаванасць і ўзаемадзеянне па гэтых пытаннях паміж дзяржаўнымі ведамствамі, стане больш эфектыўнай каардынацыя ў справе рэалізацыі Беларуссю Парыжскага пагаднення.
З улікам досведу ЕС будуць распрацаваныя канкрэтныя сектаральныя рэкамендацыі для рэалізацыі Парыжскага пагаднення ў Беларусі і рэкамендацыі па ўдасканаленні заканадаўства, якое датычыцца адаптацыі да зменаў клімату і змякчэння іх наступстваў. Будуць прынятыя нацыянальныя і (ці) сектаральныя планы адаптацыі да зменаў клімату і актывізаваныя магчымасці фінансавання гэтых мер.
Рэгіянальны праект «ЕС для клімату» рэалізуецца ў шасці краінах Усходняга партнёрства — Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне — з 2018 г. на працягу 48 месяцаў. У Беларусі праект пачаў працу з ліпеня 2020 г. Арганізацыя-выканаўца праекта ў Беларусі — Праграма развіцця ААН (ПРААН).
Падрабязней пра праект можна даведацца на спецыяльным сайце https://eu4climate.eu, а таксама на старонках сайта ПРААН:
https://by.undp.org/content/belarus/en/home/projects/eu-for-climate.html
https://by.undp.org/content/belarus/ru/home/operations/projects/environment_and_energy/_-_-_.html
Кіраўнік праекта: Ірына Сакалоўская, +375 (44) 713-41-71;
e-mail: iryna.sakalouskaya@undp.org