image2 06.09.2016

Пачынаюшчыя трэнеры ў сферы нефармальнай адукацыі працягнуць навучанне ў "Школе адукатараў"

З 8 па 12 і з 14 па 18 верасня 2016 года каля Гомелю (база адпачынку "Ранча") пройдзе другі модуль адукацыйнага курса для мясцовых і рэгіянальных трэнераў "Школа адукатараў" у межах праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць". Асноўнай задачай "Школы" з'яўляецца падрыхтоўка мясцовых і рэгіянальных спецыялістаў для правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання. Тэмай семінараў на гэты раз стане "Дызайн адукацыйных праграм для дарослых", чакаецца ўдзел каля 44 пачаткоўцаў-трэнераў у сферы адукацыі дарослых з усіх абласцей Беларусі. 

У рамках семінараў ўдзельнікі пазнаёмяцца з тэорыямі навучання, матывацыйнымі, псіхалагічнымі і сацыяльнымі асаблівасцямі навучання дарослых, вопытам Германіі, а таксама змогуць прымяніць атрыманыя веды на практыцы пры планаванні адукацыйных праграм для мэтавых груп у сваіх рэгіёнах. Трэнерская каманда другога модуля «Школы» складаецца з дасведчаных беларускіх трэнераў у сферы нефармальнай адукацыі і спецыяліста з Германіі - выкладчыка Народнага універсітэта горада Кам (Баварыя, ФРГ).

Навучанне ў рамках доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы "Школа адукатараў" праходзіць у тым ліку і выдалена праз выкананне хатніх заданняў, першым з якіх стала правядзенне ўдзельнікамі аналізу патрэбаў мэтавай аўдыторыі ў сваім рэгіёне.

За час працы "Школы" ўдзельнікі ўжо атрымалі магчымасць пашырыць спектр сваіх ведаў пра асаблівасці сферы адукацыі дарослых у Беларусі і Германіі, яго значэнне ў іх ўласным сацыяльным кантэксце, грамадзянскай адукацыі як пра адзін з прыярытэтаў для адукацыі дарослых.

Адукацыйныя модулі "Школы адукатараў" падрыхтаваны на аснове Глабальнай праграмы навучання і адукацыі дарослых Curriculum GlobALE (распрацавана DVV International і Нямецкім інстытутам адукацыі дарослых), якая вызначае базавую кваліфікацыю выкладчыкаў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых ва ўсім свеце. Прынцыпы і міжнародныя стандарты адукацыі дарослых, а таксама асноўныя кампетэнцыі, якімі павінны валодаць спецыялісты сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі, адлюстраваны ў змястоўным і метадалагічным кампанентах "Школы адукатараў".

Доўгатэрміновая адукацыйная праграма "Школа адукатараў" праводзіцца ў рамках праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця). Трохгадовы праект накіраваны на садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел.

Спасылкі на фота першага Модуля "Школы адукатараў" на Facebook:

https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.705343782947637&type=3

https://www.facebook.com/groups/ADOiP/permalink/710752349073447/

https://www.facebook.com/adukatar/posts/1386376354712561