Арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны запрашаюцца да ўдзелу ў першым у сваім родзе анлайн-форуме «Гендэрная роўнасць і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын у краінах Усходняга партнёрства: роля АГС і магчымасці для супрацоўніцтва» . Мерапрыемства адбудзецца 9-10 лютага.
Арганізаваны Праектам службы падтрымкі рэформаў EU4Gender Equality і пры фінансаванні Еўрапейскага саюза, форум збярэ прадстаўнікоў АГС, міжнародных арганізацый, экспертаў, кансультантаў па гендэрных пытаннях і актывістаў з усіх шасці краін Усходняга партнёрства. Яны абмяркуюць ключавыя пытанні і праблемы ў галіне гендэрнай роўнасці і пашырэнні правоў і магчымасцей жанчын у рэгіёне, а таксама развіццё і ўмацаванне сеткі для абмену інфармацыяй і ведамі.
Анлайн-форум будзе ўключаць панэльныя дыскусіі з удзелам АГС і экспертаў, прысвечаныя пашырэнню сацыяльных і эканамічных правоў і магчымасцяў жанчын, стратэгіям прадухілення і выкаранення гвалту ў адносінах да жанчын і іншым важным тэмам.
Для ўдзелу ў форуме запоўніце кароткую рэгістрацыйную форму, каб атрымаць запрашэнне ў Zoom за дзень да яго правядзення.