
У канферэнцыі бяруць удзел больш за 400 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, асацыяцый мясцовых органаў улады і іншыя зацікаўленыя бакі з Азербайджана, Беларусі, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскай Камісіі.

Удзельнікі канферэнцыі маюць магчымасць падвесці вынікі рэалізацыі абедзвюх ініцыятыў у краінах, вывучыць узаемасувязь паміж кліматам, энергетыкай і эканамічным развіццём, а таксама абмеркаваць перспектывы падтрымкі ЕС устойлівага развіцця на мясцовым узроўні.
Еўрапейскі саюз падтрымаў рэалізацыю 48 пілотных праектаў у рамках абедзвюх ініцыятыў. Фінансавы ўнёсак ЕС складае 32 млн. еўра.

Праграма канферэнцыі.
Праект: Пагадненне мэраў – Усход (CoM East)
ДАВЕДКА
Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі – еўрапейская ініцыятыва, якая аб’ядноўвае мясцовыя органы ўлады, добраахвотна ўзялі на сябе абавязацельствы па дасягненні кліматычных і энергетычных мэт ЕС. Падпісанты Пагаднення мэраў краін Усходняга партнёрства абавязаліся зрабіць захады для дасягнення мэты скарачэння выкідаў парніковых газаў у ЕС мінімум на 30% да 2030 года. З 368 гарадоў краін Усходняга партнёрства, якія далучыліся да Пагаднення мэраў, 239 – гарады Украіны.
Ініцыятыва «Мэры за эканамічны рост» аб’яднала ўжо больш за 260 мясцовых адміністрацый у краінах Усходняга партнёрства, якія прынялі на сябе абавязацельствы распрацаваць і рэалізаваць стратэгіі, накіраваныя на спрыянне мясцоваму эканамічнаму росту і стварэнне новых магчымасцяў для занятасці насельніцтва.