image2 24.05.2017

Фотавыстава "Праекты ў асобах" у Маладзечна

23 мая Маладзечна адкрыў трэці сезон фотавыставы «Праекты ў асобах». Экспазіцыя пад адкрытым небам прадстаўляе 29 праектаў, рэалізаваных пры падтрымцы Еўрапейскага саюза, і закранае важныя экалагічныя, эканамічныя, сацыяльныя пытанні: ахова навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, увядзенне энергазберагальных і зялёных тэхналогій, развіццё сельскіх тэрыторый і падтрымка прадпрымальніцтва, дапамога падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, прасоўванне еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навуцы, захаванне гістарычных і культурных традыцый.    

076.jpg

У 2015 годзе «Праекты ўасобах» пабачылі жыхары і госці Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Гродна. 2016 год адкрыў Полацк. Затым выставу пабачылі жыхары Барысава, Бабруйска, Пінска, Мазыра і Ліды. Сёлета выставу змогуць наведаць жыхары і госці яшчэ 9 гарадоў – Орша, Горкі, Рэчыца, Светлагорск, Жлобін, Салігорск, Нясвіж, Кобрын, Баранавічы.   

1.jpg

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел: Андрэа Вікторын, Глава Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, Пасол; Генадзь Актанаровіч, намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама; Іан Фокс, намеснік Главы місіі Уз'яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі ў Беларусі. 

2.jpg

На верхнім баку стэнда прадстаўленыя герой/гераіня праекта і яго/яе гісторыя, на зваротным – інфаграфіка, якая распавядае пра даты, геаграфію і вынікі праекта. Сярод герояў выставы – валанцёры і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, навукоўцы, выкладчыкі, фермеры, асуджаныя, людзі з інваліднасцю.

3.jpg

Удзельнікі цырымоніі адкрыцця змаглі пазнаёміцца таксама з героямі і каардынатарамі асобных праектаў: Вольгай Шляпо (праект «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай», Вілейка), Уладзімірам Патапенкам (праект «Валожын без бар'ераў: Узмацненне магчымасцей для прадастаўлення сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю ў Валожынскім раёне», Мінск), Ларысай Басалай і Аленай Карпінскай, гераіняй і мясцовай каардынатаркай «Праграмы па апярэджанні, забеспячэнні гатоўнасці і рэагаванні на прыродныя і тэхнагенныя катастрофы ў краінах Усходняга партнёрства (PPRD East 2 у Беларусі). 

5.jpg