image2 10.03.2017

Прызавы фонд – 25 тысяч еўра. Конкурс для пастаўшчыкоў паслуг у Валожынскім раёне

У Валожынскім раёне абвешчаны конкурс для прадпрымальнікаў, якія аказваюць сацыяльныя і турыстычныя паслугі. Да пяці пераможцаў атрымаюць ад 2 да 7 тысяч еўра, каб адаптаваць свае паслугі для людзей з інваліднасцю. Конкурс ладзіцца ў межах праекта “Валожын без бар’ераў”.

Як паведамілі арганізатары, пераможцы конкурсу змогуць рэалізаваць свае ініцыятывы па паляпшэнні якасці сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. “Ініцыятывы мусяць быць накіраваны на стварэнне прывабных інавацыйных турустычных прадуктаў, якія стымулююць інтарэс і павышаюць матывацыю да падарожжаў і адпачынку сярод людзей з інваліднасцю”, - адзначыла Валерыя Кліцунова, старшыня Праўлення БГА “Адпачынак на вёсцы”.

Заўякі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 31 сакавіка. Ініцыятывы для фінансаванная будуць абраныя конкурснай камісіяй, у складзе якой прадстаўнікі Валожынскага райвыканкама, Беларускага таварыства інвалідаў, фонда “Інтэракцыя” і інш.

Праект “Валожын без бар’ераў” реалізуюць Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Фонд “Інтэракцыя”, ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” і БГА “Адпачынак на вёсцы” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Усе дакументы неабходна даслаць па пошце ці перадаць асабіста ў офіс БГА “Адпачынак на вёсцы” па адрасе: 220092, г.Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6. Спампаваць Палажэнне аб конкурсе можна тут.