image2 16.12.2020

Кластарныя і сацыяльна значныя ініцыятывы ў рэгіёнах атрымаюць падтрымку

Праект “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” аб’яўляе 2-гі конкурс ініцыятыў па развіццю прадпрымальніцтва ў12 раёнах Беларусі.

Фінансавая падтрымка будзе дадзена для рэалізацыі ініцыятыў па двум тэматычным напрамкам. Па-першае, для рэалізацыі кластарных ініцыятыў, якія з’яўляюцца комплексам мерапрыемстваў па арганізацыі і развіццю супрацоўніцкіх адносін паміж тэрытарыяльна лакалізаванымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі з намерам стварыць кластар, накіраваны на развіццё і узмацненне канкурэнтаздольнасці яго удзельнікаў.

Другі напрамак - сацыяльна значныя ініцыятывы, якія накіраваны на падтрымку дзелавой ініцыятывы з мэтай вырашэння якой-небудзь сацыяльнай праблемы, развіцця інклюзіі або пашырэння дапамогі сацыяльна неабароненым групам.

“Найлепшая стратэгія для развіцця раёна - гэта выбудоўванне партнёрства ўсіх зацікаўленых бакоў: грамадскіх арганізацый, прыватных і дзяржаўных устаноў, бізнэсаў і органаў улады, якія сумеснымі намаганнямі ствараюць механізмы для ўстойлівага развіцця тэрыторыі.

Акрамя таго, усе падтрыманыя ініцыятывы павінны спрыяць дасягненню адпаведных Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР) у Беларусі і адпавядаць сацыяльным і экалагічным стандартам ПРААН ”, - пракаментаваў Кірыла Сцежкін, каардынатар праектаў па сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю ПРААН у Беларусі.

Больш інфармацыі пра конкурс - на сайце ПРААН https://bit.ly/37hefKL і на сайце конкурсу https://www.prospring.by/.

Прыём заявак праводзіцца ў электроннай форме ў перыяд з 15 снежня 2020 года па 27 студзеня 2021 года ўключна на сайце конкурсу https://www.prospring.by/.

22 снежня 2020 года 14:00-16:30 адбудзецца вебінар "Умовы і асаблівасці ўдзелу ў 2-м Конкурсе ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва", дзе Вы зможаце атрымаць інфармацыю аб удзеле ў конкурсе, запаўненні заяўкі і адказы на Вашы пытанні ад спецыялістаў праекта “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Для ўдзелу ў вебінары зарэгіструйцеся па спасылцы https://undp.zoom.us/meeting/register/tZwpfuGvpjooHtOqMsNr1cIF7QyNGhPSbzBn.

Першы Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва прайшоў у чэрвені - жніўні 2020 года. Па яго выніках у 12 раёнах Беларусі ў бліжэйшы час пачнецца рэалізацыя 33-х кластарных і сацыяльна значных ініцыятыў. Азнаёміцца з поўным спісам пераможцаў і кароткім апісаннем ініцыятыў можна па спасылцы: https://bit.ly/2U9TiKj.

Праект “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, звязвайцеся са спецыялістам праекта па сувязях з грамадскасцю Надзеяй Сінельнік па электроннай пошце nadzeya.sinelnik@undp.org