31 мая 2017 года ў Мінску адбылася сустрэча па запуску праекта «Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі».
Праект накіраваны на стварэнне спрыяльнага асяроддзя для ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працэсах прыняцця рашэнняў шляхам паляпшэння дыялогу і супрацоўніцтва паміж недзяржаўнымі арганізацыямі і мясцовымі органамі ўлады ў мэтавых раёнах Мінскай (Барысаўскі, Мядзельскі, Смалявіцкі, Салігорскі) і Гродзенскай (Гродзенскі, Ваўкавыскі, Лідскі, Астравецкі) абласцей.
Праект будзе садзейнічаць развіццю патэнцыялу недзяржаўных арганізацый і мясцовых органаў улады пасродкам сумеснага навучання, абмену вопытам, прыцягнення мясцовых супольнасцяў у рэалізацыю валанцёрскіх ініцыятыў і гуманітарную дыпламатыю для вырашэння найбольш вострых праблем уразлівых грамадзян.
Дадзены праект фінансуецца ў рамках штогадовага конкурсу праектаў Еўрапейскага Саюза «Органы мясцовай улады і недзяржаўныя арганізацыі ў развіцці» і рэалізуецца Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа пры падтрымцы Дацкага Чырвонага Крыжа і ў супрацоўніцтве з мясцовымі органамі ўлады.
Бюджэт праекта складае каля пяцісот тысяч еўра. За чатырохгадовы тэрмін рэалізацыі праекта прадугледжана выкананне наступных мерапрыемстваў:
• Навучанне і правядзенне ацэнкі патрэбаў на раённым узроўні сумесна з НДА і мясцовымі органамі ўлады;
• Прыцягненне, навучанне і падтрымка валанцёраў, супрацоўнікаў БТЧК і ТЦСАН;
• Рэалізацыя валанцёрскіх ініцыятыў валанцёрскіх групамі БТЧК пры падтрымцы мясцовых органаў улады;
• Круглыя сталы па выніках рэалізацыі і ўздзеяння валанцёрскіх ініцыятыў;
• Развіццё патэнцыялу існуючых раённых і абласных каардынацыйных механізмаў;
• Стварэнне валанцёрскіх груп і груп сямейнай падтрымкі пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
• Візіты па абмене вопытам на раённым і абласны узроўні для вывучэння лепшых практык;
• Навучальныя паездкі ў краіны ЕС / СНД для НДА і мясцовых органаў улады;
• Збор лепшых практык, публікацыя і іх распаўсюджванне сярод зацікаўленых старон;
• Адкрытыя сходы на нацыянальным узроўні па павышэнню дасведчанасці праз гуманітарную дыпламатыю;
• Распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі.
- Новы праект спрыяе рэалізацыі Беларускай Нацыянальнай Стратэгіі Ўстойлівага Развіцця на перыяд да 2020 года ў падтрымцы адной з яе асноўных задач па стварэнні ўмоў, пры якіх кожны грамадзянін, сацыяльная група і арганізацыя будуць мець магчымасць удзельнічаць у працэсе распрацоўкі і прыняцця дзяржаўных рашэнняў, атрымліваць поўную інфармацыю аб наступствах рэалізацыі прынятых рашэнняў і ацэньваць іх ўздзеянне на структуры грамадзянскай супольнасці, - сказаў прадстаўнік Дацкага Чырвонага Крыжа ў Беларусі Сяргей Балтрушэвіч.
- Падтрымка сацыяльнай уключанасці з'яўляецца стратэгічным прыярытэтам супрацоўніцтва Беларусь - Еўрапейскі Саюз, і мы рады, што ў дадзеным праекце асаблівую ўвагу плануецца надаць рэальнага ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў датычна развіцця на мясцовым узроўні і далейшаму ўмацаванню валанцёрскага руху ў Беларусі, - лічыць Аляксей Вавохін, каардынатар праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых старон, уключаючы Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа і яго аддзяленняў з мэтавых раёнаў, Дацкі Чырвоны Крыж, Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Беларусі, Камітэты па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гроднескага і Мінскага аблвыканкамаў, ГА «БРСМ».