image2 26.09.2019

Прадстаўнікі беларускіх гарадоў Пагаднення мэраў вывучылі ўкраінскі вопыт у сферы энергаменеджменту

З 18 па 21 верасня прадстаўнікі беларускіх гарадоў, якія ўдзельнічаюць ў Пагаденні мэраў па клімату і энергіі, наведалі ўкраінскі горад Хмяльніцкі. У горадзе шмат увагі надаецца сістэме энергаменеджменту, укараняюцца эфектыўныя рашэнні ў сферы кіравання адходамі і пашыраюцца зялёныя прасторы. Паездка была арганізавана МГА “Экапартнёрства” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Сур’ёзнае стаўленне мясцовых уладаў да пытанняў энерга- і рэсурсазберажэння ў горадзе заўважна з першага погляду. Пры Хмяльніцкім гарадскім савеце створаны аддзел энергаменеджменту, які аналізуе спажыванне энергіі ў будынках бюджэтнай сферы, распрацоўвае рэкамендацыі і прыцягвае міжнародную тэхнічную дапамогу для вырашэння лакальных праблем. У муніціпалітэце ўкаранён міжнародны стандарт “Сістэма энергетычнага менеджменту” ISO 50001.

Центр энергоэфективности.JPG

Год назад пры аддзеле энергаменеджменту адчынены Цэнтр энергаэфектыўнасці, дзе жыхары могуць пазнаёміцца з тэхналогіямі ў сферы энергазберажэння і атрымаць кансультацыю спецыялістаў. Ён знаходзіцца на першым паверсе жылога дома ў цэнтры горада і прадстаўляе сабой невялікае памяшканне, дзе працуюць энергаменеджары і час ад часу праводзяцца лекцыі для невялікі груп.

Як адзначыў намеснік кіраўніка аддзела энергаменеджменту Дзмітрый Лескіў, зараз штомесяц за кансультацыямі па пытанных уцяплення кватэры ці выбара бытавой тэхнікі звяртаецца 20-25 жыхароў. Асноўная праца энергаменеджараў – аналіз спажывання цяпла і энергіі ў будынках бюджэтнай сферы, выкрыццё парушэнняў і іх ліквідацыя. Штодзённая сістэма кантроля за спажываннем цяпла і энергіі дазвяляе эканоміць 5-15% рэсурсаў на год.

Беларускія ўдзельнікі змаглі на свае вочы пабачыць мадэрнізаваныя аб’екты і больш даведацца пра асаблівасці эксплуатацыі. У дзіцячым садку №39 была ўкаранена сістэма вентыляцыі з рэкуперацыяй, што дазволіла палепшыць якасць паветра ў памяшканнях і эканоміць электраэнергію.

ДС _39.JPG

Асабліква цікавым для беларускіх удзельнікаў стаў вопыт выкарыстання ў гімназіі №1 індывідуальнага цеплавога пункта, які дазваляе рэгуляваць падачу цепланасіцеля ў залежнасці ад надвор’я і наведвальнасці. У начны час і на выходных тэмпература ў будынку зніжаецца, а перад пачаткам навучальнага дня павялічваецца да нормы. Дадзены пункт усталяваны прыватнай фірмай па энергасервісным кантракце, то бок муніцпалітэт плаціь кампаніі толькі за зэканомленую цеплаэнергію, а праз 6 год выкарыстання абсталявання яно стане ўласнасцю гімназіі.

Дни энергии.JPG

20 верасня беларусы прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Энергетычная і кліматычная трасфармацыія для ўстойлівага развіцця”. Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся вопытам укаранення новых рашэнняў у сферы кіравання адходамі і працы з таварыстамі ўласнікаў жылля. Ад беларускага боку прагучала прэзентацыя пра сістэму збора і перапрацоўкі адходаў у Слоніме, а таксама пра мясцовыя ініцыятывы праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагадення мэраў” у Беларусі”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам.

Экобус.JPG

Паездка для прадстаўнікоў беларускіх гарадоў-падпісантаў Пагаднення мэраў была арганізавана МГА “Экапартнёрства” пры ўдзеле асацыяцыі “Энергаэфектыўныя гарады Украіны” і аддзела энергаменеджменту Хмяльніцкага гарадскога савета ў рамках праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагадення мэраў” у Беларусі”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам.