Дзве школы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ўпершыню ў Беларусі ўжываюць элементы арганічнай сельскай гаспадаркі на прышкольных пляцоўках і вырошчваюць экалагічна бяспечную прадукцыю для харчавання школьнікаў. Гэта стала магчымым дзякуючы рэалізацыі пілотнай ініцыятывы ў рамках маштабнага праекта «Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», які фінансіруецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У рамках пілотнай ініцыятывы, рэалізаванай грамадскай арганізацыяй «Беларускі зялёны крыж», у Смалявіцкім раёне з'явіліся тры дэманстрацыйныя пляцоўкі па арганічным земляробстве – дзве з іх адкрыты ў Драчкаўскай і Воратаўскай сярэдніх школах (вёскі Драчкава і Слабада), а трэцяя размясцілася ў навучальным цэнтры «Беларускага зялёнага крыжа» (вёска Крукаўшчына).
Створаная сетка інавацыйных пляцовак дазволіць не толькі вырошчваць экалагічна бяспечную прадукцыю для харчавання школьнікаў, але і папулярызаваць устойлівае землекарыстанне сярод моладзі, дзякуючы нагляднай дэманстрацыі элементаў арганічнай сельскай гаспадаркі.
Ужо сёння на трох навучальна-дэманстрацыйных пляцоўках пад кіраўніцтвам экспертаў вырошчваюць экалагічна бяспечную бульбу, агуркі і кукурузу для харчавання школьнікаў. За перыяд рэалізацыі пілотнай ініцыятывы на створаных пляцоўках сабралі ўраджай у 6,64 тон гародніны. Вырашчаная на прышкольных пляцоўках прадукцыя паспяхова прайшла кантроль Смалявіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Дзякуючы пілотнай ініцыятыве на створаных пляцоўках выкарыстоўваецца цэлы комплекс элементаў арганічнага земляробства. На трох пляцоўках за сродкі ЕС былі ўсталяваны сістэмы аўтаматызаванага кропельнага паліву цяпліц і градак для вырошчвання чыстай арганічнай прадукцыі. Апроч таго, на ўсіх пляцоўках створаны вермiкампосцеры для вытворчасці біягумусу для арганічнай прадукцыі.
На пляцоўцы навучальнага цэнтра «Беларускага зялёнага крыжа» таксама выкарыстаны «зялёныя» тэхналогіі электразберажэння для эканоміі электраэнергіі і папулярызацыі сучасных энергаэфектыўных прыбораў. У цэнтры ўсталяваны энергаэфектыўныя свяцільні, а таксама функцыянуе наземная сонечная электрастанцыя, якая вырабляе 10 квт альтэрнатыўнай электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца для забеспячэння паліву і гаспадарчых патрэб.
Адкрытыя пляцоўкі будуць спрыяць развіццю экалагічнай адукацыі. Дзякуючы пілотнай ініцыятыве, з удзелам экспертаў былі распрацаваны 6 навучальных праграм па зялёнай сельскай гаспадарцы. Каля 60 настаўнікаў Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей прайшлі навучанне прынцыпам арганічнай сельскай гаспадаркі. Дзякуючы пілотнай ініцыятыве заняткі па асновах арганічнага земляробства змаглі наведаць ужо 100 школьнікаў Смалявіцкага раёна.
Праект «Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», у рамках якога рэалізавана пілотная ініцыятыва па стварэнні «зялёнага» даху, аказвае спрыянне Рэспубліцы Беларусь у фарміраванні эканамічнага ўзросту, заснаванага на «зялёных» прынцыпах, уключаючы экалагічна ўстойлівае і эканамічна мэтазгоднае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, прасоўванне экалагічна ўстойлівай вытворчасці і спажывання, стварэнне «зялёных» працоўных месцаў, змену мадэляў паводзін і функцыянавання прадстаўнікоў мэтавых груп у бок большай экалагічнай устойлівасці.
Бюджэт праекта «Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», у рамках якога рэалізуюцца 23 пілотныя ініцыятывы, складае 5 000 000 еўра. Бюджэт пілотная ініцыятывы па стварэнні ўмоў для ўвядзення элементаў арганічнай сельскай гаспадаркі ў земляробства на прышкольных пляцоўках – 110 000 еўра.