image2 20.06.2018

У Браславе прайшоў дзень кліматычны нейтральнага транспарта

У Браславе працягваецца Тыдзень устойлівай энергетыкі - 2018. 20 чэрвеня з гараджанамі пагаварылі пра транспарт прама на дарозе: на вуліцах разам з ДАІ працаваў незвычайны патруль - кліматычны. Каля трох дзясяткаў аўтамабілістаў праслухалі міні-лекцыі пра тое, чаму важна больш хадзіць пешшу і ездзіць на «зялёным» транспарце - ровары або самакаце, менш - на сваёй машыне. Такія звычкі жыхароў зніжаюць забруджванне паветра і дапамогуць гораду хутчэй дасягнуць кліматычнай нейтральнасці.

Увечары з гарадскога пляжа стартавала сямейная велаэстафета: пяці камандам трэба было даехаць да леса, прайшоўшы некалькі інтэлектуальных прыпынкаў. На кожным з іх каманды вырашалі экалагічныя задачы і выконвалі заданні пра клімат, аднаўляльную энергетыку і энергазберажэнне.
Гэтая дзейнасць ідзе ў рамках праекта «Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт ў Беларусі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.