Гёте-Інстытут у Варшаве разам з партнёрамі і пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза распачынае Social Camp – праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленных у развіцці сваёй краіны і сувязях з ёй. Пачаўшы з канца кастрычніка 2022г. па кастрычнік 2024г. будзе запрапанавана некалькі праграм, створаных спецыяльна для беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі.
Пра што гэты праект?
Social Camp — адукацыйна-ментарынгавы праект, які складаецца з некалькіх паралельных «трэкаў»: адукацыйнага, праграм ментарынга і падтрымкі праектаў.
У рамках праграмы нефармальнай адукацыі прапануюцца дзесяць гуманітарных анлайн-курсаў па выбары. Патрапіць на абраны(я) курс(ы) можна пасля запаўнення заяўкі на сайце праекта. Навучанне па сістэме Liberal Arts будзе праходзіць на платформе Moodle, і па выніках праходжання курсаў удзельні_цы атрымаюць электронныя сертыфікаты. Калі ўдзельні_цы Social Camp плануюць у будучыні падаваць заяўку для экспертнай і фінансавай падтрымкі сваіх уласных праектаў, то некаторыя з курсаў з'яўляюцца абавязковымі для заканчэння. Падрабязнасці і ўмовы рэгістрацыі – на сайце праекта.
Таксама каманда Social Camp аб'яўляе набор на праграму ментарынга. Роля ментараў і ментарак – падтрымліваць менці ў дасягненні іх мэтаў, дзелячыся сваімі ведамі, досведам і кантактамі. Ментарынг аб'ядноўвае тых, хто гатовы дапамагаць, з тымі, каму патрэбная дапамога як у прафесійным, так і асабістым развіцці.
Як патрапіць у Social Camp?
З 31 кастрычніка да 15 лістапада адбудзецца рэгістрацыя на першы набор у рамках адукацыйнай праграмы. Падаць заяўку на ментарынг можна таксама пачынаючы з 31 кастрычніка.
Усе падрабязнасці можна знайсці на сайце socialcamp.org