image2 03.12.2018

Сонечныя калектары, новыя катлы і мабільная выстава. Падведзены вынікі маштабнага кліматычнага праекта

Вынікі трохгадовай працы па праекце «Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі» падвялі на фінальнай канферэнцыі, што прайшла апошнімі днямі ў Браславе. Праект рэалізавалі Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт і Цэнтр экалагічных рашэнняў пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

braslav-001.jpg

– Гэты праект інавацыйны па сваім змесце і дазваляе рэгіёну быць першым cярод раёнаў Беларусі, якія імкнуцца знізіць свой ціск на навакольнае асяроддзе і клімат. Аднак унікальны не толькі змест, але і тое, што перад намі прыклад сумеснай працы грамадскай арганізацыі і мясцовай улады, якія дзякуючы сістэмнай рабоце і міжнароднаму фінансаванню змаглі дамагчыся адчувальных пераўтварэнняў, – каментуе каардынатар праекта ад Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Буронкін.

braslav-117.jpg

У рамках рэалізацыі праекта ўдалося падрыхтаваць абгрунтаваную Стратэгію кліматычнай нейтральнасці Браслаўскага раёна. Акрамя гэтага, рэалізаваныя практычныя мерапрыемствы, якія дэманструюць намер рэгіёна рухацца ў бок кліматычнай нейтральнасці. Так, цяпер на вуліцах горада часткова заменены лямпы на святадыёдныя, у горадзе стаяць «разумныя» ліхтары ад сонца, была адрамантавана частка цеплатрасы. У дзіцячым садку паставілі сонечныя калектары, што цяпер грэюць ваду, і эканомная сантэхніка.

braslav-084.jpg

braslav-085.jpg

У дні правядзення канферэнцыі ў горадзе ўрачыста адкрылася цэнтральная кацельня, што была на рэканструкцыі. Яна працуе на мясцовых відах паліва. Гэта адзін са спосабаў скараціць выкіды.

braslav-058.jpg

braslav-060.jpg

– Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рэгіёне атрымалася ўдасканальваць абсталяванне. Грошы цалкам ідуць на энергаэфектыўныя тэхналогіі, а не на будаўніцтва новых аб'ектаў, – адзначаюць мясцовыя энергетыкі. – Мадэрнізацыя кацельні дазволіць скараціць валавы выкід забруджвальных рэчываў з 35,1 да 19,2 тоны ў год.

braslav-069.jpg

Частка працы ў Браслаўскім раёне была звязана з інфармаваннем і асветай насельніцтва. З аднаго боку, браслаўчане павінны ведаць, што жывуць у горадзе, які прэтэндуе на званне безуглеродной сталіцы Беларусі, з другога боку – разумець, як сваімі дзеяннямі могуць набліжаць рэгіён да гэтай мэты.

Менавіта таму на працягу трох гадоў для жыхароў горада і раёна праходзілі адукацыйныя лекцыі і семінары, акцыі і конкурсы. Рэгулярна – мясцовыя Тыдні устойлівай энергетыкі. І цяпер у Браслаў прыехала мабільная выстава для дзяцей пра энергію і клімат, якая, плануецца, у бліжэйшы час праедзе па школах раёна.

Тое, што робіць Браслаў, карэлюе з сусветнымі тэндэнцыямі. Напрыклад, на днях стала вядома, што ўсе краіны Еўрапейскага саюза павінны будуць глядзець ў бок кліматычнай нейтральнасці. І гэта выдатная навіна: на міжнародным узроўні можна будзе працягнуць супрацоўніцтва.

– Тэма кліматычнай нейтральнасці досыць высокая, Браслаў ўжо зрабіў крокі ў правільным кірунку. У Еўропе існуе шмат муніцыпалітэтаў, і апошнія навіны кажуць, што тэндэнцыя будзе толькі ўмацоўвацца, – перакананы кіраўнік аддзела супрацоўніцтва прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Беранд дэ Гроот. – У Беларусі Браслаўскі раён знаходзіцца на перадавым месцы ў гэтай тэме. Вынікі працы – выдатны прыклад таго, як трэба пачынаць рухацца па шляху да кліматычнай нейтральнасці і энергаэфектыўнасці. Еўрапейскім партнёрам было прыемна працаваць з мясцовымі каардынатарамі: у іх былі не толькі ідэі, але і рэальная праца па забеспячэнні вынікаў. Гэта натхняе на працяг супрацоўніцтва.

braslav-033.jpg

Уся гэтая праца можа стаць асновай для працы іншых муніцыпалітэтаў, што падпісалі Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі ў Беларусі.

Чытаць поўную версію матэрыялу можна тут (на рускай мове).