image2 17.05.2022

Вучоба ў Еўропе: віртуальны кірмаш «Зялёны інжынірынг»

24 траўня з 09:00 да 11:00 і з 17:00 да 19:00 (па цэнтральнаеўрапейскім часе) адбудзецца віртуальны кірмаш прысвечаны праграмам зялёнага інжынірынгу у рамках праекта «Вучоба ў Еўропе»*. Удзельнікі – еўрапейскія нацыянальныя рэкламныя агенцтвы, вышэйшыя навучальныя ўстановы з краінаў «Erasmus +», якія прапануюць праграмы ў гэтай галіне, а таксама дзеючыя праграмы «Erasmus Mundus». Беларусы маюць права на ўдзел у праграмах такога кшталту.

Прадстаўленыя на кірмашы ўстановы, прапануюць патэнцыяльным студэнтам з усяго свету кансультацыі ў рэжыме чата, а таксама інфармацыйныя матэрыялы па вучэбных праграмах, спецыяльныя прапановы для студэнтаў, працэдурах адбору і заліку, і г.д.

На гэты раз праграма ўключае адмысловую аўдыторыю «Erasmus Mundus», дзякуючы якой на кірмашы будуць прадстаўлены пяць дзеючых супольных магістэрскіх праграмы у гэтай вобласці. Гэта дае магчымасць прапанаваць канцэпцыю «Erasmus Mundus» разам з канкрэтнымі прыкладамі, прадстаўленымі каардынатарамі альбо выпускнікамі.

Вас будуць рады вітаць 30 універсітэтаў і нацыянальных агенцтваў. Зарэгіструйцеся бясплатна зараз - https://www.meetyoo.live/register/1/DAAD-Study-in-Europe-Virtual-Fair-Green-Engineering

Звярніце ўвагу, што пасля рэгістрацыі на Вашу электронную пошту прыйдзе паведамленне з просьбай пацвердзіць Вашу рэгістрацыю (праверце папку са спамам).

Вучоба ў Еўропе» – трохгадовы праект (2021-2023 гг.) па кантракце Еўрапейскай камісіі. Яго рэалізацыяй займаецца кансорцыум, у склад якога ўваходзяць арганізацыі «Campus France» (вядучая арганізацыя), «DAAD», «Nuffic», фонд «Архімед» і Асацыяцыя акадэмічнага супрацоўніцтва. Яго асноўныя задачы: умацаваць прэстыж усяго спектру еўрапейскай вышэйшай адукацыі на сусветнай арэне, а таксама фінансуемых ЕС магчымасцяў, зрабіць іх больш прыкметнымі і даступнымі для мабільных навучэнцаў і навукоўцаў, падняць даступнасць мэтавай інфармацыі аб навучанні і магчымасцях для даследаванняў у краінах праграмы «Erasmus+» , зазначаючы якасць і разнастайнасць Еўропы як месца навучання.