image2 06.09.2019

Падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства: у Мінску прайшла канферэнцыя EU4Digital

5 верасня 2019 года ў Мінску прайшла канферэнцыя, на якой будзе прадстаўлены новы рэгіянальны праект Еўрапейскага саюза «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ва Усходнім партнёрстве» (у склад Усходняга партнёрства ўваходзіць шэсць краін: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна). Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

IMG_1528.jpg

Мэта канферэнцыі – прэзентацыя ключавым зацікаўленым бакам у Беларусі праекта EU4Digital як флагманскай ініцыятывы Еўрапейскага саюза, якая накіравана на шырокі спектр дзеянняў дзеля падтрымкі і развіцця лічбавай сферы.

На сустрэчы выступілі Павераны ў справах Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Бэрэнд дэ Гроот і Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

Павераны ў справах Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Бэрэнд дэ Гроот сказаў: «Праект EU4Digital прапануе для Беларусі прывабныя магчымасці па паляпшэнні гарманізацыі з лічбавымі рынкамі ЕС. Праект накіраваны на тое, каб прынесці карысць беларускім грамадзянам шляхам паляпшэння якасці сувязі і пашырэння доступа да электронных паслуг і электроннага гандлю».

IMG_1546.jpg

«Вялікае значэнне мае ўмацаванне ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі-ўдзельніцамі «Усходняга партнёрства», а таксама з Еўрапейскім саюзам у галіне лічбавага ўзаемадзеяння, якое ажыццяўляецца, у тым ліку, у рамках рэалізацыі рэгіянальнага праекта Еўрапейскага саюза «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ва Усходнім партнёрстве», які накіраваны на развіццё сферы электронных паслуг і гарманізацыю лічбавага рэгулявання ў краінах «Усходняга партнёрства».

Актуальнасць дадзенага рэгіянальнага праекта абумоўлена таксама тым, што ў цяперашні час існуе аб'ектыўная неабходнасць больш актыўнага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне лічбавых тэхналогій, а таксама далейшай гарманізацыі лічбавых рынкаў для паскарэння сацыяльнага развіцця і эканамічнага росту краін Усходняга партнёрства з мэтай ліквідацыі існуючых перашкод і бар'ераў па прадастаўленні агульных лічбавых паслуг для грамадзян, дзяржаўных органаў і бізнесу, што ў канчатковым выніку будзе спрыяць прадастаўленню больш эфектыўных і разнастайных паслуг па аптымальных цэнах, павелічэнню аб'ёмаў замежных інвестыцый, а таксама стымуляваць гандаль і занятасць у краінах Усходняга партнёрства”, – сказаў Канстанцін Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля вітальных слоў адбылася падрабязная прэзентацыя праекта EU4Digital і панэльная дыскусія пра тое, якім чынам праект EU4Digital дапаўняе іншыя лічбавыя ініцыятывы ў Беларусі.

IMG_1663.jpg

Афіцыяльна рэалізацыя праекта EU4Digital пачалася 14 студзеня 2019 года. Праект разлічаны на тры гады і яго завяршэнне плануецца да снежня 2021 года.

EU4Digital накiраваны на пашырэнне пераваг Адзінага лічбавага рынку ЕС на краіны Усходняга партнёрства. Дадзены праект кансалідуе падтрымку ЕС, накіраваную на развіццё патэнцыялу лічбавай эканомікі і грамадства, каб забяспечыць эканамічны рост, стварыць новыя працоўныя месцы, палепшыць узровень жыцця насельніцтва і дапамагчы бізнесу.

З дапамогай праекта EU4Digital ЕС падтрымлівае ў рэгіёне Усходняга партнёрства дзейнасць па зніжэнні тарыфаў на роўмінг, развіцці высакахуткаснай шырокапалоснай сувязі для стымулявання эканомікі і развіцця сферы электронных паслуг, гарманізацыі лічбавага рэгулявання ў розных галінах: ад лагістыкі да аховы здароўя, кібербяспекі і развіцця лічбавых навыкаў.

Больш падрабязная інфармацыя пра праект тут.