Працягласць конкурсу: 15.11.2019 – 15.01.2020.
Конкурс адкрыты толькі для праектаў, прысвечаных тэматычнай мэце «Спадчына» і двум яе прыярытэтам:
1. Прасоўванне мясцовай культуры і гісторыі.
2. Прасоўванне і захаванне прыроднай спадчыны.
Конкурс прысвечаны мікрапраектам (праектам з малым бюджэтам), якія:
– рэалізуюцца на Праграмнай тэрыторыі:
· у Польшчы: Кросненскі, Пшэмысльскі, Жэшуўскі, Тарнабжэскі, Хэлмска-Замойскі, Пулаўскі, Люблінскі, Бяльскі, Астралэнцка-Седлецкі, Ломжынскі, Беластоцкі, Сувалскі субрэгіёны;
· у Беларусі: Гродзенская, Брэсцкая, Мінская (уключна з г. Мінскам) і Гомельская вобласці;
· ва Украіне: Львоўская, Валынская, Закарпацкая, Ровенская, Тарнопальская і Івана-Франкоўская вобласці;
– прадугледжваюць пераваажна мерапрыемствы неінвестыцыйнага характару;
– прасоўваюць ідэі і тэматыку, якія адносяцца да культурнай, гістарычнай і прыроднай спадчыны:
· пабудова новых трансгранічных кантактаў і стасункаў паміж жыхарамі;
· абмен досведам і сацыяльнымі ініцыятывамі;
· агульныя традыцыі памежных тэрыторый;
· турыстычныя і культурныя праекты;
· культурная разнастайнасць, культурныя меншасці і развіццё мясцовых супольнасцяў;
· новыя мерапрыемствы, звязаныя з культурай, мастацтвам, спортам, адукацыяй, прасоўваннем гістарычнай і прыроднай спадчыны, а таксама ўсе віды падобных мерапрыемстваў, скіраваных на падтрымку трансгранічнага супрацоўніцтва.

Кожны мікрапраект павінен мець на мэце павелічэнне колькасці наведнікаў культурных, гістарычных ці прыродных аб'ектаў.
Кожны мікрапраект павінен мець трансгранічны характар і ў ім павінны ўдзельнічаць партнёры з Польшчы і Беларусі і/або Украіны.
Падаваць заяўку на конкурс для атрымання сумеснага фінансавання могуць толькі некамерцыйныя арганізацыі (бюджэтныя ўстановы, мясцовыя органы кіравання, НДА і г.д.).
У гэтым конкурсе праекты могуць атрымаць гранты ў памеры ад 20 000 да 60 000 еўра. Агульны бюджэт конкурсу складае 1 286 000 еўра.
Апошні тэрмін падачы заявачнай формы – 15 студзеня 2020 года (уключна, да 23:59 па цэнтральна-еўрапейскім часе, бо заяўка будзе прымацца толькі ў электроннай форме).
Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на сайце Праграмы.