Новы год прынёс новыя лічбавыя рашэнні на сцэну стартапаў у краінах Усходняга партнёрства (УП) разам з запускам платформы экасістэмы стартапаў УП фондам EU4Digital і яго тэхнічным партнёрам Dealroom.co. Платформа прызначана для садзейнічання распрацоўванню палітыкі і прыняццю рашэнняў на аснове дадзеных для развіцця экасістэмы стартапаў у рэгіёне, абмену міжгаліновымі ведамі і развіцця партнёрскіх адносін, неабходных для таго, каб дапамагчы наступнаму пакаленню наватараў дабіцца поспеху на сусветнай арэне.
Інтэрактыўная платформа ўжо прыцягнула больш за 2500 стартапаў нараўне з шырокім колам іншых удзельнікаў. Першыя высновы былі зроблены на аснове дадзеных платформы, напрыклад, аб тым, што стартапы на платформе ўжо маюць сукупны карпаратыўны кошт больш за 62 мільярды еўра і зарабілі 668 мільёнаў еўра ў 2021 годзе. Іншыя прыклады дадзеных, прапанаваных на платформе:
· Агляд найбольш значных прадпрыемстваў, створаных у экасістэме, на чале з EPAM Systems;
· Спіс стартапаў з краін Усходняга партнёрства, якія працуюць у сферы адукацыйных тэхналогій і іншых галінах;
· Ландшафт ўсіх стартапаў, каталагізаваных згодна тэхналогіям, якія яны выкарыстоўваюць у розных сектарах, такіх як фінансавыя тэхналогіі;
· Агляд апошніх інвестыцыйных этапаў па тыпах інвестараў або месцазнаходжанні інвестараў.
Зараз платформа адкрыта для рэгістрацыі; яна прапануе карыстальнікам прылады для падбору партнёраў, дакладныя дадзеныя аб стартапах і тэхналагічнай экасістэме ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама інфармацыю аб тэндэнцыях на макраўзроўні, прызначаную для падтрымкі прыняцця стратэгічных і дзелавых рашэнняў на аснове дадзеных. Платформа прызначана для шырокага кола карыстальнікаў:
· урадавыя ўстановы і дырэктыўныя органы;
· венчурны капітал, бізнес-анёлы і іншыя інвестары;
· стартапы і скейлапы;
· даследчыкі і журналісты;
· універсітэты, пастаўшчыкі паслуг і бізнес-акселератары.
Даведайцеся больш аб платформе ад тэхнічнага партнёра EU4Digital Dealroom.co па спасылцы.
EU4Digital прапануе вам праявіць ініцыятыву і ўнесці свой уклад у паскарэнне экасістэмы стартапаў Усходняга партнёрства, падзяліўшыся гэтай магчымасцю ў сваіх сетках і стаўшы часткай экасістэмы!
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні адносна выкарыстання платформы, у вас заўсёды ёсць магчымасць задаць іх непасрэдна на платформе праз акно чата, альбо звярнуцца ў службу падтрымкі. Па любых пытаннях, якія тычацца супрацоўніцтва, абмену дадзенымі або прасоўвання платформы вы можаце звяртацца па электроннай пошце simona.petrikaite@lt.ey.com альбо matthieu@dealroom.co.