image2 31.01.2022

Платформа экасістэмы стартапаў Усходняга партнёрства запушчана!

27 студзеня праграма EU4Digital афіцыйна запусціла платформу экасістэмы для краінаў Усходняга партнёрства. Гэтае рашэнне прызначана адыграць ролю ключавога інструменту для адсочвання ландшафту рэгіянальнай экасістэмы стартапаў; яно будзе прапаноўваць інфармацыю аб стартапах, інавацыях, інвестарах і этапах фінансавання, а таксама мноства іншых унікальных дадзеных.

Новы год прынёс новыя лічбавыя рашэнні на сцэну стартапаў у краінах Усходняга партнёрства (УП) разам з запускам платформы экасістэмы стартапаў УП фондам EU4Digital і яго тэхнічным партнёрам Dealroom.co. Платформа прызначана для садзейнічання распрацоўванню палітыкі і прыняццю рашэнняў на аснове дадзеных для развіцця экасістэмы стартапаў у рэгіёне, абмену міжгаліновымі ведамі і развіцця партнёрскіх адносін, неабходных для таго, каб дапамагчы наступнаму пакаленню наватараў дабіцца поспеху на сусветнай арэне.

Інтэрактыўная платформа ўжо прыцягнула больш за 2500 стартапаў нараўне з шырокім колам іншых удзельнікаў. Першыя высновы былі зроблены на аснове дадзеных платформы, напрыклад, аб тым, што стартапы на платформе ўжо маюць сукупны карпаратыўны кошт больш за 62 мільярды еўра і зарабілі 668 мільёнаў еўра ў 2021 годзе. Іншыя прыклады дадзеных, прапанаваных на платформе:

·         Агляд найбольш значных прадпрыемстваў, створаных у экасістэме, на чале з EPAM Systems;

·         Спіс стартапаў з краін Усходняга партнёрства, якія працуюць у сферы адукацыйных тэхналогій і іншых галінах;

·         Ландшафт ўсіх стартапаў, каталагізаваных згодна тэхналогіям, якія яны выкарыстоўваюць у розных сектарах, такіх як фінансавыя тэхналогіі;

·         Агляд апошніх інвестыцыйных этапаў па тыпах інвестараў або месцазнаходжанні інвестараў.

Зараз платформа адкрыта для рэгістрацыі; яна прапануе карыстальнікам прылады для падбору партнёраў, дакладныя дадзеныя аб стартапах і тэхналагічнай экасістэме ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама інфармацыю аб тэндэнцыях на макраўзроўні, прызначаную для падтрымкі прыняцця стратэгічных і дзелавых рашэнняў на аснове дадзеных. Платформа прызначана для шырокага кола карыстальнікаў:

·         урадавыя ўстановы і дырэктыўныя органы;

·         венчурны капітал, бізнес-анёлы і іншыя інвестары;

·         стартапы і скейлапы;

·         даследчыкі і журналісты;

·         універсітэты, пастаўшчыкі паслуг і бізнес-акселератары.

Даведайцеся больш аб платформе ад тэхнічнага партнёра EU4Digital Dealroom.co па спасылцы.

EU4Digital прапануе вам праявіць ініцыятыву і ўнесці свой уклад у паскарэнне экасістэмы стартапаў Усходняга партнёрства, падзяліўшыся гэтай магчымасцю ў сваіх сетках і стаўшы часткай экасістэмы!

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні адносна выкарыстання платформы, у вас заўсёды ёсць магчымасць задаць іх непасрэдна на платформе праз акно чата, альбо звярнуцца ў службу падтрымкі. Па любых пытаннях, якія тычацца супрацоўніцтва, абмену дадзенымі або прасоўвання платформы вы можаце звяртацца па электроннай пошце simona.petrikaite@lt.ey.com альбо matthieu@dealroom.co.