Конкурс ініцыятыў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцкай актыўнасці, пройдзе ў рамках праекта “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”.
Фінансавая падтрымка будзе прадстаўляцца ініцыятывам па двух тэматычных напрамках:
- Кластарная ініцыятыва – комплекс мерапрыемстваў па арганізацыі сумеснай дзейнасці тэрытарыяльна лакалізаваных юрыдычных і фізічных асоб з намерам стварыць кластар, накіраваны на развіццё і ўзмацненне канкурэнтаздольнасці яго ўдзельнікаў.
- Сацыяльна-значная ініцыятыва – комплекс мер па падтрымцы дзелавой ініцыятывы, накіраванай на рашэнне якой-небудзь сацыяльнай праблемы, развіццё інклюзіі або пашырэнне падтрымкі сацыяльна неабароненых груп.
Рэалізацыя ініцыятыў будзе спрыяць павышэнню прадпрымальніцкай актыўнасці, вырашэнню задач мясцовага эканамічнага развіцця, развіцця ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі некамерцыйнага сектара, органамі мясцовага кіравання і самакіравання і бізнес-супольнасцю.
“Мы хочам падтрымаць ініцыятывы, рэалізацыя якіх дасць эканамічны, сацыяльны і экалагічны эфекты. Бізнес-ідэі павінны быць актуальнымі для той тэрыторыі, дзе плануецца іх увасабленне, устойлівымі, рэалістычнымі і інавацыйнымі. Спадзяемся, што прапанаваная падтрымка будзе садзейнічаць аднаўленню эканомікі рэгіёнаў ў няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі”, – пракаментавала Ірына Бабачонак, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
“Мы спадзяемся, што фінансаванне кластарных і сацыяльна-значных ініцыятыў не толькі дапаможа ў пераадоленні сацыяльных і эканамічных наступстваў пандэмічнага ўдару, але таксама будзе садзейнічаць вырашэнню доўгатэрміновых праблем найбольш неабароненых груп грамадства і малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца асновай эканомікі», – адзначыў Дзірк Шубель, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
“Ініцыятывы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, павінны быць накіраваны на вырашэнне канкрэтных задач рэгіянальнага развіцця Беларусі. Яны павінны спрыяць мясцоваму ўстойліваму эканамічнаму росту, магчымасці мець годную працу, забеспячэнню гендарнай роўнасці, садзейнічаць дыгіталізацыі і інавацыям. Мы чакаем ад заяўнікаў нестандартных падыходаў да вырашэння задач у галіне развіцця з выкарыстаннем новых метадаў, ідэй і прадуктаў”, – сказала Аляксандра Салаўёва, Пастаянная прадстаўніца ПРААН у Беларусі.
Больш інфармацыі пра конкурс на сайце ПРААН і на сайце конкурсу. Прыём заявак праводзіцца ў электронным выглядзе з 5 чэрвеня 2020 года па 31 ліпеня 2020 года уключна на сайце конкурсу.
Праект “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, звязвайцеся са спецыялістам праекта па сувязях з грамадскасцю Надзеяй Сінельнік па электроннай пошце nadzeya.sinelnik@undp.org або па тэл. + 375 17 627 07 70
