image2 27.11.2018

ЕС падтрымлівае муніцыпалітэты краін Усходняга партнёрства на пуці да зменаў і ўстойлівага развіцця

22 і 23 лістапада ў Кіеве прайшла двухдзённая канферэнцыя высокага ўзроўню «Муніцыпалітэты – за ўстойлівы рост». Каля 400 прадстаўнікоў мясцовых і нацыянальных органаў улады, асацыяцый местных органаў улады, партнёрскіх арганізацый і іншых зацікаўленых бакоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, а таксама прадстаўнікі ЕС абмеркавалі ролю мясцовых органаў улады ў ідэнтыфікацыі і адказе на выклікі ўстойлівага развіцця, эканамічнай стабільнасці і змены клімату.

IMG_4102.jpg

Дзве ключавыя ініцыятывы ЕС – «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» і «Мэры за эканамічны рост» – аб’ядналі сілы каб сабраць больш за 320 мэраў з краін Усходняга Партнёрства. У XXI стагоддзі ва ўсім свеце муніцыпалітэты граюць усё больш важную ролю ў здзяйсненні рэальных зменаў на месцах і непасрэдна ўплываюць на ўмовы жыцця насельніцтва.

6_Конференция.JPG

Па словах віцэ-прэм’ер-міністра Ўкраіны Генадзія Зубко, мясцовыя бюджэты ўжо складаюць больш за 52% кансалідаванага бюджэту Ўкраіны. Дзяржаўная падтрымка рэгіянальнага развіцця павялічылася ў 39 разоў у параўнанні з 2014 годам.

9_Конференция.JPG

– Пры падтрымцы нашых еўрапейскіх партнёраў Украіна праводзіць рэформы, мяняе сваю краіну і становіцца краінай, дзе забеспячэнне высокай якасці паслуг і высокай якасці жыцця для грамадзян з’яўляецца найвышэйшым дзяржаўным прыярытэтам, – падкрэсліў Генадзь Зубко.

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі як гарады і муніцыпалітэты Ўсходняга партнёрства могуць вырашаць такія праблемы, як адаптацыя да зменаў клімата, падвышэнне энергаэфектыўнасці і пабудова дынамічнай і ўстойлівай мясцовай эканомікі. Прадстаўнікі з рэгіёнаў падзяліліся сваім досведам рашэння глабальных праблем з улікам мясцовага кантэксту і абмеркавалі шляхі далейшага пошуку эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва і комплексных падыходаў да надзённых задач.

2.1_Ракова Е._Делегация ЕС в Беларуси.JPG

Сяргей Лейчанка, першы намеснік старшыні Полацкага раённага выканкама і старшыня клуба «Пагаднення мэраў» у Беларусі, расказаў аб тым, як клуб дапамагае гарадам-падпісантам абменьвацца досведам і неабходнай дакументацыяй, планаваць узаемныя візіты, арганізоўваць кантактна-кааперацыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, донараў, фінансавых інстытутаў і інш.

1_Лейченко_Полоцк.jpg

Два беларускіх гарады, Полацк і Браслаў, былі ўзнагароджаны ў межах Канферэнцыі, як найбольш эфектыўныя муніцыпальныя адміністрацыі, за адданасць мэтам і уражваючыя поспехі па развіцці сваіх гарадоў і супольнасцяў.

5_Награждение городов и районов.jpg

На сёння кожны трэці жыхар Беларусі жыве ў горадзе-падпісанце ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». Усяго з 2008 года да ініцыятывы далучыліся 48 беларусскіх гарадоў, а ва ўсім свеце такіх гарадоў каля 8000.

Еўрапейскі Саюз падтрымаў рэалізацыю 48 пілотных праектаў у межах двух ініцыятыў – «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» і «Мэры за эканамічны рост». Фінансавы ўнёсак ЕС складае 32 мільёны еўра.

4_Конференция.JPG

Аб праектах:

Пагадненне мэраў па клімату і энергіі – гэта ініцыятыва Еўрапейскага Саюза, якая аб'ядноўвае мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя органы ўлады, якія добраахвотна ўзялі на сябе абавязацельства рэалізаваць мэты ЕС у галіне клімату і энергіі. З больш чым 7755 гарадамі-удзельнікамі з агульным насельніцтвам каля 252 мільёнаў чалавек, яна стала адной з найбуйнейшых ініцыятыў у галіне клімату і энергіі ў свеце. Больш падрабязна аб праекце:  http://www.eumayors.eu.

Мэры за эканамічны рост – гэта ініцыятыва Еўрапейскага Саюза, якая аб'яднала ўжо больш за 260 мясцовых адміністрацый у краінах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна), якія прынялі на сябе абавязацельствы распрацаваць і рэалізаваць стратэгіі, накіраваныя на садзейнічанне мясцоваму эканамічнаму росту і стварэнне новых магчымасцяў для занятасці насельніцтва.

Пагадненне мэраў – Усход (CoM East) – гэта праект, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і накіраваны на аб'яднанне мясцовых і рэгіянальных уладаў краін Усходняга партнёрства ў рэалізацыі палітыкі ў галіне устойлівай энергетыкі, памяншэння залежнасці ад выкапнёвых відаў паліва, павышэння бяспекі энергазабеспячэння. З 368 гарадоў-падпісантаў краін Усходняга партнёрства  48 мясцовых органаў улады ў Беларусі прынялі на сябе абавязкі скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20% ці 30%. Больш падрабязна аб праекце: www.soglasheniemerov.eu.

Пагадненне мэраў – Дэманстрацыйныя праекты (Covenant of Mayors - Demonstration Projects) – гэта праграма Еўрапейскага саюза, якая падтрымлівае органы мясцовай улады краінаў Усходняга партнёрства, якія з'яўляюцца падпісантамі «Пагаднення мэраў» і налічваюць менш за 200 тысяч жыхароў. "Пагадненне мэраў  Дэманстрацыйныя праекты" дапамагае невялікім гарадам тэхнічна і фінансава для рэалізацыі мерапрыемстваў у галіне энергаэфектыўнасці, уключаных у іх Планы дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю. Зараз у Беларусі рэалізуецца 5 праектаў. Больш падрабязна аб праграме: www.com-dep.enefcities.org.ua.

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, бяспекі і доступу, а таксама папулярызуе ідэі энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара. Больш падрабязна аб ініцыятыве: www.EU4Energy.eu.