16-17 лістапада 2017 году праектам ЕС «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» быў арганізаваны прэс-тур у горад Мсціслаў і Мсціслаўскі раён, падчас якога мясцовыя спецыялісты турыстычнай галіны прэзентавалі групе беларускіх журналістаў турыстычны патэнцыял рэгіёну.
У Мсціславе групу журналістаў суправаджалі экскурсавод Мсціслаўскага музея Валянціна Тимашкова, метадыст Цэнтра дзіцячай творчасці Мсціслава Алена Калмыкова і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мсціслаўскага райвыканкама Валерый Харытонаў, якія пазнаёмілі гасцей горада з займальнай гісторыяй і славутасцямі свайго краю.
У першы дзень журналісты здзейснілі аглядную экскурсію па горадзе, падчас якой агледзелі гістарычныя будынкі і абноўленую цэнтральную частку горада, упрыгожаную малымі архітэктурнымі формамі з плэнэрнымi скульптурамі. Вандроўка прадоўжылася наведваннем царквы Сілуяна Афонскага, кагальнага калодзежа і месца масавага пакарання габрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Журналістам прадставілася магчымасць падняцца на гарадскую пажарную вежу, з агляднай пляцоўкі якой добра бачны ўвесь горад. У другой палове дня група агледзела Кармеліцкi касцёл і Езуіцкі манастырскі комплекс, у памяшканнях якога арганізаваны тэматычныя квэсты і майстар-класы. Завяршыўся першы дзень прэс-тура наведваннем Мсціслаўскага гісторыка-археалагічнага музея і раённага дома рамёстваў.
Другі дзень прэс-тура пачаўся з наведвання Замкавай гары, дзе гасцей горада сустракаў аніматар ў вобразе князя-заснавальніка, пасля чаго рушылі экскурсіі па драўлянай вежы данжон і археалагічным раскопe. Затым групе журналістаў паказалі мясцовую конеферму, на якой разводзяць прыгожых і моцных цягавых коней. Пасля азнаямленчага наведвання спартыўнага комплексу "Алімп", прэс-тур прадоўжыўся наведваннем Пустынскага манастыра, аглядам лыжнай базы «Семiгор’е» і візітам на мясцовы выставу-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі. Напрыканцы прэс-тура мясцовыя спецыялісты турыстычнай галіны і журналісты абмяняліся ўражаннямі і падзякавалі адзін аднаго за арганізацыю і ўдзел у гэтай пазнавальнай вандроўцы.
Мсціслаў і Мсціслаўскі раён з'яўляюцца адной з пяці пілотных турысцкіх дэстынацый, аперацыйная і тэхнічная дапамога якіх ажыццяўляецца праектам ЕС «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». Дадзены прэс-тур з'яўляецца пятай паездкай, арганізаванай у рамках праекта для беларускіх прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Больш падрабязна пра падзеі, мерапрыемствах і вынікi працы праекта ЕС «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» вы даведаецеся на сайце праекту www.stdbelarus.com.