12 ліпеня ў Навагрудку і Навагрудскім раёне прайшлі ўрачыстыя адкрыцці пілотных праектаў, рэалізаваных пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Наваградскім раённым выканаўчым камітэтам.
У вёсцы Грабнікі ў рамках праекта «Зялёная эканоміка ў Беларусі» запушчана ў эксплуатацыю ветраэлектрастанцыя (магутнасць 2,5 МВт, вышыня вежы 100 метраў, даўжыня лопасцяў 50 метраў, дыяметр ротара 100 метраў).
Каардынацыю дадзенага праекта ажыццяўляла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У цырымоніях адкрыцця ўзялі ўдзел Андрэа Віктарын, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, Пасол; Міхаіл Малашанка, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці; Анатоль Маркевіч, старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.
На адкрыцці ветраэлектрастанцый спадарыня Андрэа Віктарын адзначыла: «Мне прыемна, што гэтая ветраная турбіна будзе належаць навучальнаму цэнтру Міністэрства прыроды і прыносіць фінансавую карысць. Гэта дазволіць цэнтру паставіць сваю дзейнасць на камерцыйную аснову і распрацаваць дадатковыя навучальныя праграмы, адначасова даючы магчымасці для падрыхтоўкі і навучання будучым спецыялістам».
У рамках праекта «Развіццё АКЭ ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта экалагічна чыстай тэрыторыі» пачалі працу адразу два пілотныя праекты.
У Навагрудскім аграрным каледжы адкрыў дзверы вучэбна-кансультацыйны цэнтр па аднаўляльных крыніцах энергіі.
Сумесныя затраты Еўрапейскага саюза і Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта на рэалізацыю праекта склалі 40 тыс. еўра. Спецыяльнае імітацыйнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне дазваляюць больш наглядна і эфектыўна праводзіць кансультацыі для жыхароў раёна па тэме эканоміі электрычнай і цеплавой энергіі, гарачай і халоднай вады.
Цэнтральная раённая бальніца Навагрудка атрымала новую сістэму гарачага водазабеспячэння, якая выкарыстоўвае энергію сонца.
Будаўніцтва фінансуецца Еўрапейскім саюзам і Навагрудскім райвыканкамам у памеры 240 тыс. еўра. Усталявана 40 цеплавых калектараў магутнасцю 117,6 кВт, дзве цеплавыя помпы магутнасцю 18 кВт кожная і дапаможнае абсталяванне, што гарантуе кругласутачнае і круглагадовае забеспячэнне гарачай вадой радзільнае аддзяленне бальніцы.
Пілотны праект забяспечвае раённую бальніцу ўласнай крыніцай цеплавой энергіі (для гарачага водазабеспячэння). Эканомія бюджэтных сродкаў у месяц складзе каля 7 тыс. еўра.