3 снежня 2019 года ў Мінску пройдзе канферэнцыя «Павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг: праблемы, інструменты, інавацыі». Ключавымі пытаннямі канферэнцыі стануць лічбавыя інавацыі і прыцягненне насельніцтва. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і мясцовых органаў улады з усёй краіны.
Канферэнцыя стане пляцоўкай для абмеркавання акутальных пытанняў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як з дапамогай інфармавання і ўдзелу грамадзян можна палепшыць якасць паслуг ЖКГ. Якія складанасці ёсць з даступнасцю для насельніцтва якасных паслуг і якой будзе тарыфная палітыка. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням удзелу грамадзян у рэалізацыі мерапрыемстваў па тэрмарэнавацыі жылых дамоў.
На мерапрыемстве будзе прадстаўлены замежны вопыт выкарыстання электронных інструментаў для павелічэння ўдзелу насельніцтва, а таксама ўкаранення грамадскага бюджэта. У канферэнцыі прымуць удзел эксперты з Латвіі і Украіны.
Арганізатарам канферэнцыі «Павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг: праблемы, інструменты, інавацыі» выступае МГА «Экапартнёрства». Мерапрыемства праводзіцца ў рамках праекта «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Праграма канферэнцыі
Рэгістрацыя на канферэнцыю адкрыта да 27 лістапада 2019 года па спасылцы.
Пры ўзнікненні пытанняў можна звяртацца па тэлефонах: 8 017 336 01 90; 8 029 106 67 10, Вольга Кузьміна.
