Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай

Пра праект:

Тэрміны: 01.08.2016 − 31.12.2019

Бюджэт: 702 699,87 €, унёсак ЕС 632 429,88 €

Арганізацыя-выканаўца: Міжнародная грамадская арганізацыя “Экапартнёрства”

Партнёры: Вілейскі раённы выканаўчы камітэт, Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт,  Беларускае таварыства абароны спажыўцоў

Асацыяваны партнёр: Баварскае агенцтва навакольнага асяроддзя; Праект − Трансфер тэхналогій вады

Геаграфія: Вілейка (Мінская вобласць), Іўе (Гродзенская вобласць)

Апісанне

Якасць жыллёва-камунальных паслуг уплывае на жыццё кожнага чалавека. Сёння ў Беларусі грамадзяне маюць абмежаваныя магчымасці для атрымання інфармацыі аб дзейнасці камунальных службаў. Павысіць эфектыўнасць працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі дазволіць увядзенне механізму сацыяльнай падсправаздачнасці, які прадугледжвае актыўнае ўцягненне насельніцтва ў развіццё гэтага сектара.

Мэты і задачы: Пашырыць удзел грамадскіх арганізацый у працэсе прыняцця рашэнняў камунальнымі службамі. Павысіць узровень інфармаванасці грамадзян аб іх правах і абавязках у сферы ЖКГ.

Асноўныя вынікі: У двух пілотных раёнах – Іўеўскім і Вілейскім – створаны інфацэнтры аб працы камунальных службаў у сацыяльных сетках, дзе мясцовыя жыхары могуць аператыўна даведвацца пра ўсе новаўвядзенні ў сферы ЖКГ, абмяркоўваць гарачыя тэмы і задаваць пытанні спецыялістам.

Для прадпрыемстваў ЖКГ распрацаваны грамадскія статуты, камунікацыйныя стратэгіі, гадавыя справаздачы і новыя сайты. Сярод грамадскіх арганізацый праведзены конкурс мясцовых ініцыятыў.

Для раёнаў распрацаваны розныя інфармацыйныя матэрыялы, як правільна сартаваць і здаваць адходы, кампаставаць зялёныя адходы, адмаўляцца ад пластыку, беражліва ставіцца да вады. Вялікай цікавасцю ў жыхароў карыстаецца «Кіраўніцтва домаўладальніка», дзе сабраны шэраг рэкамендацый для спажыўцоў паслуг ЖКГ.

За 2019 год у 68 населеных пунктах арганізаваны збор адходаў, зачыненыя 16 міні-палігонаў для пахавання камунальных адходаў.

У Іўеўскім раёне мадэрнізаваны водазабор з аўтаматызацыяй і дыспетчарызацыі; устаноўка станцыі абезжалезвання дазволіла забяспечыць якаснай вадой 1894 жыхароў і пацыентаў Іўеўскай бальніцы.

У Вілейскім раёне былі рэалізаваны мерапрыемствы па ўкараненні раздзельнага збору адходаў: усталявана 111 кантэйнераў для раздзельнага збору, закуплена лінія для прасавання і цюкавання адходаў пластыку, а таксама смеццявоз. Пабудаваная пляцоўка для часовага захоўвання адходаў электроннага і электрычнага абсталявання; плануецца ўстаноўка кантэйнераў для адпрацаваных элементаў сілкавання.

Партнёры праекта праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы па пытаннях рэсурса- і энергазберажэння для навучэнцаў і шырокай грамадскасці. Сярод іх конкурсы па зборы батарэек, а таксама конкурсы фотаздымкаў, малюнкаў, эсэ.

Кантакты: Аліна Бушмовіч, выканаўчы дырэктар МГА “Экапартнёрства”

+375 17 336 01 91, ab@ecopartnerstvo.by

Спасылкі ў інтэрнэце: 

ecopartnerstvo.by 

gkhvileyka.by 

ivyegkh.by