image2 17.07.2020

Валожынскі раён — інклюзіўны турызм. Вынікі праекта

Валожынскі раён па праве стаў стартавай пляцоўкай для развіцця турызму без бар'ераў. У 2015 годзе ў раёне пачаўся праект «Валожын без бар'ераў: Узмацненне магчымасцей для прадстаўлення сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю».

З тых часоў шмат што змянілася: 5 аграсядзібаў («Коні-поні», «За масточкам», «Свет пчол», «Ганка» і «Налібоцкія васількі») сталі яшчэ больш даступнымі, у Налібоцкай пушчы адкрыта інклюзіўная эка-сцежка «Белакарэц», даступная для людзей на калясках, мам з дзецьмі, людзей з парушэннем слыху і зроку, пажылых людзей.


279 аб’ектаў Валожынскага раёна атрымалі рэкамендацыі па паляпшэнні безбар’ернага асяроддзя, а 19 з іх правялі рэканструкцыю.

ue8a0414.jpg

ue8a0464.jpg

Вынікі маніторынгу леглі ў аснову Плана дзеянняў па паляпшэнні інфраструктуры і якасці сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю для Валожынскага раёна да 2028 г. А найбліжэйшым часам будзе адкрыты першы ў Беларусі турыстычны цэнтр і хостэл у Валожыне на 20 чалавек, у якім будзе працаваць чалавек з інваліднасцю. Пачне сваю працу канферэнц-зала для правядзення адукацыйных, сацыяльных і культурных мерапрыемстваў.

Дадаткова шэраг сядзібаў зараз могуць прапанаваць унікальныя паслугі — у «Коні-поні» ёсць магчымасць пракаціцца на спецыяльна абсталяванай коннай павозцы для людзей з інваліднасцю, а ў сядзібе «За масточкам» усе ахвочыя могуць здзейсніць водны шпацыр на першай у нашай краіне спецыяльнай плывучай платформе, даступнай для людзей на калясках.

content_Valozhyn1.jpg

content_Valozhyn11.jpg

Падрабязнасці пра даступнасць аб'ектаў, апісанне і магчымыя маршруты для людзей з інваліднасцю можна знайсці на сайце volozhin4all.by (пакуль працуе ў тэставым рэжыме).

У інфармацыйнае поле праекта так ці інакш былі ўцягнутыя каля 6 000 чалавек, што складае каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва Валожынскага раёна. Для запазычвання еўрапейскага досведу па тэме даступнасці асяроддзя і сацыяльнай інтэграцыі былі арганізаваны 2 навучальныя паездкі ў Германію і Нідэрланды, шэраг семінараў і трэнінгаў па стварэнні крэатыўных турпрадуктаў і паслуг і сацыяльным прадпрымальніцтве.

content_Valozhyn12.jpg

Папулярнасць праекту прынесла інфармацыйная кампанія «Адзін дзень з жыцця» аб праблемах і поспехах людзей з інваліднасцю ў Валожынскім раёне, а таксама інтэграцыйны летнік і фестываль INFEST у Налібоцкай пушчы.


У ходзе праекта выйшлі 2 брашуры — пра турыстычны маршрут «Даступны Валожын» і пра досвед рэалізацыі праекта, а таксама зборнік рэкамендацый для мясцовых органаў улады ў Беларусі па стварэнні даступнага асяроддзя і ўкараненні інавацыйных метадаў прадстаўлення сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг на аснове досведу Валожынскага раёна.

Children-theatre-Pugovitsy.jpg

У Валожыне, Ракаве і Івянцы ўсталяваныя інфармацыйныя шчыты аб даступных турыстычных маршрутах, адаптаваных для невідушчых людзей, а таксама выраблены дарожныя знакі і паказальнікі аб даступных турыстычных маршрутах.

enco7u5_xTs.jpg

Праект «Валожын без бар’ераў» рэалізаваны Валожынскім раённым выканаўчым камітэт, Мясцовым фондам спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя», Грамадскім аб’яднаннем «Беларускае таварыства інвалідаў» і Беларускім грамадскім аб’яднаннем «Адпачынак у вёсцы».