З 16 па 23 чэрвеня 2017 года ў Браславе праходзіў Тыдзень устойлівай энергетыкі. Мерапрыемства ініцыявалі Браслаўскі райвыканкам і Цэнтр экалагічных рашэннеў, якія сумесна рэалізуюць праект “Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Тыдзень устойлівай энергетыкі – серыя тэматычных мерапрыемстваў па пытаннях экалогіі і энергазахавання. У праграме – актыўнасці для жыхароў горада рознага ўзросту, галоўная мэта іх – павышэнне цікавасці людзей да розных “зялёных” тэм.
Удзельнікі разам са спецыялістамі разбіраліся, як яны, звычайныя людзі, могуць спрыяць “зялёным” перабудовам і ў цэлым фарміраванню іміджа кліматычна нейтральнага рэгіёна, над якім Браслаў зараз працуе. Сярод галоўных актыўнасцей, што прайшлі, – адукацыйныя лекцыі і акцыі, флэшмобы, конкурсы, гульні і кінапрагляды.
Цэнтр экалагічных рашэнняў прывёз на мерапрыемства энергабус – фургон, які ўмяшчае дэма-ўсталёўкі па ўзнаўляльнай энергетыкі і прыклады энегразахавальных тэхналогій, “сонечныя” канструктары і гульні, якія расказываюць пра асноўныя энергетычныя прынцыпы.
Каля энергабуса можна было праверыць і гнуткасць розуму, і фізічна патрэніравацца – пакруціць педалі ровара, які зараджае лямпачкі разнай сілы. Дзяцей чакалі таксама камандныя спаборніцтвы, рухомыя гульні, конкурсы і экалагічныя галаваломкі. Актыўныя сем’і горада паўдзельнічалі ў “Велаквэсце”, а прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў – у адукацыйных тэматычных лекцыях.