Роставая цацка ў выглядзе рака зроблена ў рамках праекта “Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам. Яна прадстаўляе сабой фірмовы персанаж праекта, якім стаў рак, стовараны на аснове малюнка юнай жыхаркі Мастоў Вікторыі Здановіч “(СШ №2).

Ракі жывуць толькі ў чыстых вадаёмах, таму выкарыстанне дадзенага вобраза нагадвае аб адной з задач праекта – палепшыць якасць водазабеспячэння і водаадвядзення ў Мастоўскім раёне.
Праект рэалізоўваецца Мастоўскім райвыканкамам і МГА “Экапартнёрства” з лютага 2019 года. Мерапрыемства праекта будуць уключаць распрацоўку планаў забеспячэння бяспекі водазабеспячэння і водаадвядзення, укараненне грамадскага маніторынга якасці пітной вады, фінансавую падтрымку 4-6 мясцовых ініцыятыў, будаўніцтва малога інавацыйнага збудавання па ачышчэнні сцёкавых вод, стварэння інфармацыйнага цэнтра і шмат іншага.
Сачыць за навінамі праекта можна ў сацыяльных сетках Instagram і ОК.
Запрашаюць усіх мастаўчан прыняць удзел у мерапрыемствах праекта.