19 лістапада адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшыя бізнес-ідэі.
У лістападзе маладыя людзi скончылі сваё навучанне прадпрымальніцкім навыкам, якое праводзіцца спецыялістамі Цэнтра дзелавых камунікацый БЕЛБІЗ (г. Мінск) у рамках ініцыятывы «Еўрапейскі Саюз для моладзі: ад працаўладкавання да ўстойлівасці ў Арменіі, Беларусі і Украіне», якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Удзельнікі з большай матывацыяй склалі бізнес-планы сваіх ідэй і прадставілі іх на конкурсе, на якім ацэначная камісія вызначыла лепшыя бізнес-ідэі для атрымання фінансавай падтрымкі.
Пераможцамі конкурсу сталі:
1. Вольга Каляга з праектам «крэатывiм». Яе праект заключаецца ў вытворчасці клеевых трафарэтаў шматразовага прымянення.
2. Мілана Леановіч з праектам «Дрэва». Бізнес-ідэя Міланы - вытворчасць і рэалізацыя вырабаў з дрэва (прадметы інтэр'еру, бытавыя і сувенірныя вырабы, цацкі для дзяцей).
Наперадзе ў пераможцаў цікавы і нялёгкi шлях рэалізацыі сваіх бізнэс-планаў у жыццё. Жадаем ім поспеху ў рэалізацыі праектаў!
20.11.2019



