Месца правядзення: горад Мёры, гарадскi парк "Паўвостраў".
Пачатак свята: у 11 гадзін, афіцыйнае адкрыццё – у 13.00.
Экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю" праводзіцца на Мёршчыне штогод у верасні, пачынаючы з 2012 года.
Месца і час правядзення незвычайнага свята выбраны нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца не толькі ў Беларусі, але і Еўропе. Акрамя гэтага, Мёршчына штогод прымае ў госці больш за 4000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія спыняюцца на адпачынак на балоце Ельня падчас восеньскай міграцыі. Менавіта аб ягадах і птушках, як аб унікальных асаблівасцях Мёршчыны, і распавядаюць мясцовыя жыхары.
Падчас свята бясплатны аўтобус дастаўляе ўсіх жадаючых з раннага цэнтра на навакольныя палеткі з птушкамі, якія харчуюцца там у светлы час сутак. Кожны можа паназіраць за вялікай колькасцю шэрых жураўлёў і зрабіць незабыўныя здымкі. Экскурсіі праводзяць прафесійныя арнітолагі.
Акрамя яркіх сустрэч з птушкамі, госці свята ўдзельнічаюць у экалагічных гульнях, выбіраюць лепшую сядзібу Мёрскага раёна ў намінацыі "Багацце Ельні на нашым падворку", купляюць на памяць пра свята зробленыя рукамі мясцовых майстроў сувеніры, а таксама спрабуюць журавінавы морс, розныя прысмакі з журавін і закупляюць гэтыя ягады пра запас на зіму.
