Стыпендыяльная праграма “Адкрытая Еўропа” і Еўрапейская стыпендыяльная праграма для маладых беларусаў
Пра праект:
Тэрміны: 01.08.2011 – 31.07.2016 і 12.11.2013 – 11.11.2018
Бюджэт: 12 млн € (100% фінансуецца ЕС)
Арганізацыя-выканаўца: Паўночны савет міністраў у Капенгагене і Вільні
Геаграфія: 250 універсітэтаў Аўстрыі, Бельгіі, Кіпра, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Іспаніі, Швецыі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.
Апісанне
Еўрапейскі саюз дае маладым беларусам магчымасць атрымаць ступені бакалаўра і магістра ў еўрапейскіх універсітэтах. Пасля вучобы ўдзельнікі праграмы вернуцца на радзіму, дзе змогуць прымяніць на практыцы атрыманыя веды.
Мэты і задачы праекта: Даць магчымасць новаму пакаленню беларусаў атрымаць якасную вышэйшую адукацыю ў Еўропе і такім чынам закласці падмурак для далейшага дэмакратычнага развіцця Беларусі.
Прамежкавыя вынікі: 288 чалавек атрымалі стыпендыю на навучанне ў вышэйшай навучальнай установе – спецыяльнасць і месца вучобы яны выбіралі самі. Некаторыя ўдзельнікі праекта ўжо вярнуліся на радзіму, але большасць яшчэ працягвае навучанне.
Першыя стыпендыяты, якія скончылі еўрапейскія ўніверсітэты ў 2013 годзе, ужо змаглі рэалізаваць сябе ў Беларусі, пацвердзіўшы эфектыўнасць праграмы. Яны займаюцца навукай, працуюць даследчыкамі, юрыстамі ў сферы абароны правоў чалавека, спецыялістамі ў няўрадавых арганізацыях і прыватных кампаніях.
Апошнія ўдзельнікі праекта вернуцца ў Беларусь у 2018 годзе. Адукацыя, атрыманая за мяжой, дапаможа ім у будучай працы і пабудове паспяховай кар’еры.
Арганізатары праграмы ўвесь час падтрымліваюць сувязь з яе ўдзельнікамі, назіраюць за іх вучобай. Студэнты аб’ядноўваюцца ў групы па спецыяльнасцях, што спрыяе пастаяннаму абмену досведам.
Кантакты:
Стотрап Марлен (Støttrup (Stoettrup) Marlene), кансультант – Паўночны савет міністраў
+4521717157, mast@norden.org
Сайт праекта: www.oess.eu, www.essyb.eu
Дакументы:
European Scholarship Scheme for Young Belarusians
European universities open up for Belarus students
Higher education without borders
Стыпендыяльныя праграмы для маладых беларусаў. Інфаграфіка (на рускай мове)