Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый

Пра праект:

Тэрміны: 01.04.2015 – 31.03.2017

Бюджэт: 334 700 €, унёсак ЕС – 300 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт

Геаграфія: Гродзенская вобласць, горад Смаргонь, тэрыторыя Залескага і Крэўскага сельскіх саветаў

Апісанне

Праблемы нацыянальнай эканомікі і сусветны крызіс асабліва негатыўна адбіваюцца на рэгіёнах. Менавіта тут найбольш імкліва падаюць даходы насельніцтва, скарачаюцца магчымасці для працаўладкавання і развіцця. Усё гэта вядзе да адтоку мясцовых жыхароў, асабліва моладзі, у сталіцу і буйныя гарады. Вёскі пусцеюць, што яшчэ больш ускладняе жыццё ў сельскай мясцовасці.

Мэты і задачы праекта: Павысіць узровень жыцця ў асобна ўзятым раёне – на тэрыторыі двух сельскіх саветаў. Стварэнне эканамічнага кластара паспрыяе развіццю мясцовага прадпрымальніцтва. Абмен інфармацыяй, узгадненне планаў і сумесная праца ў рамках кластара стануць залогам поспеху не толькі малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, але і раёна ў цэлым. Досвед, атрыманы ў ходзе рэалізацыі праекта, пасля можна будзе распаўсюдзіць на іншыя сельскія раёны Беларусі.

Прамежкавыя вынікі: У якасці асновы эканамічнага кластара былі выбраныя турыстычныя аб’екты – 21 аграсядзіба ў Залескім і Крэўскім сельсаветах Смаргонскага раёна.

Для ўладальнікаў сядзіб і мясцовых жыхароў былі арганізаваныя інфармацыйна-адукацыйныя сустрэчы і круглыя сталы. Іх удзельнікі даведаліся, як працуе сістэма ўзаемадзеяння ў кластары, як паспяхова рэкламаваць і прадаваць свае паслугі з дапамогай інтэрнэту, атрымалі практычныя навыкі ўзаемадзеяння на прыкладзе досведу сваіх калег з Літвы, а таксама змаглі самастойна распрацаваць і падаць на конкурс 10 заявак па стварэнні і развіцці прадпрыемстваў у раёне.

Спецыялісты праекта правялі даследаванне эканамічных магчымасцей Смаргонскага раёна і яго патэнцыялу ў сферы развіцця турызму. Па выніках будуць распрацаваныя рэкамендацыі для мясцовых уладаў, бізнесу і насельніцтва.

Каманда камп’ютарных спецыялістаў займаецца стварэннем адзінага інфармацыйнага партала кластара, з дапамогай якога аграсядзібы змогуць рэкламаваць свае паслугі і атрымліваць заказы. Створана сістэма сумеснага ўліку, планавання і абмену інфармацыяй паміж удзельнікамі кластара.

К моманту заканчэння праекта плануецца таксама стварыць камп’ютарную сістэму ўзаемнай фінансавай і крэдытнай падтрымкі. Такім чынам, уся дакументацыя будзе афармляцца і весціся цэнтралізавана, што дазволіць зэканоміць час і сілы, якія раней траціліся на папяровы дакументазварот.

К канцу 2017 года эканамічны кластар стане цалкам самастойным і самаакупляльным. Яго праца дазволіць значна павысіць прывабнасць жыцця ў Смаргонскім раёне.

Кантакты: Сінкевіч Аляксандр, менеджар праекта

+375 29 616 34 16, sinkevich@ecopolus.by, mail@clusters.by

Сайт праекта: http://www.clusters.by/